Ксенія Аляксандраўна Сіманава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ксенія Аляксандраўна Сіманава
Remove ads

Ксенія Аляксандраўна Сіманава, па мужу Паскар (укр.: Ксенія Олександрівна Симонова; нар. 22 красавіка 1985, Еўпаторыя, Крымская вобласць, УССР) — украінская мастачка. Працуе ў жанры пясочнай анімацыі. Пераможца 1-га сезона (2009) шоў «Україна має талант» (СТБ).

Хуткія факты Ксенія Аляксандраўна Сіманава, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Па спецыяльнасці Ксенія Сіманава — псіхафізіёлаг і мастак-графік[1]. Пачала пісаць карціны ў 2008 годзе, калі праз крызіс была вымушаная згарнуць свой прыватны бізнес.

Стала вядомай у 2009 годзе, пасля перамогі ў шоу-конкурсе «Україна має талант», што прынесла ёй 1 млн. грн. Мастачка выканала 2 свае кампазіцыі, прысвечаныя перамозе СССР ў Вялікай Айчыннай вайне і бацькам.

Пазней удзельнічала ў некалькіх міжнародных выставах і конкурсах, а таксама камерцыйных мерапрыемствах. Займаецца дабрачыннасцю.

У снежні 2009 года ў еўпатарыйскім тэатры імя А. Пушкіна урачыста адкрылі першую ў свеце выставу пясочных карцін пад назвай «Пясочны Чалавек», якая стала таксама першай персанальнай выставай Ксеніі Сіманавай. Па словах самой мастачкі, з Еўпаторыі «Пясочнага чалавека» перавязуць у Сімферопаль, у мастацкі музей, а ўжо адтуль выстава адправіцца ў Аўстрыю, Францыю, Англію, і гэта замежнае турнэ па краінах Еўропы працягнецца цэлы год. І сапраўды, у Сімферопальскім мастацкім музеі выстава работ Ксеніі Сіманавай (136 работ — графіка, жывапіс, пясочная анімацыя) адкрылася 29 снежня 2009 года і павінна была працаваць да 31 студзеня 2010 года, але была падоўжана да 22 лютага[2].

Замужам, мае сына.

Відэа стварэння пясочных карцін Ксеніяй Сіманавай на YouTube паглядзелі больш за 38 мільёнаў разоў.

Апошнія гады Ксенія займаецца стварэннем фільмаў пра жыццё святых у жанры пясочнай анімацыі, і лічыць гэта справай свайго жыцця. Сярод створаных фільмаў — стужкі пра Свяціцеля Мікалая Цудатворца, прападобнага Серафіма Сароўскага, свяціцеля Луку Крымскага, Царскіх пакутнікаў, прападобнамучаніцу Лізавета Фёдараўну, свяшчэннамучаніка Элеазара Еўпатарыйскага, прападобную Аляксандру Дзівееўскую, дабравернага князя Дзімітрыя. За старанні і працы ў славу Святой Царквы ганаравана блаславёнай граматы Прадстаяцеля УПЦ, Мітрапаліта Кіеўскага і ўсяе Украіны Ануфрыя[3].

У маі 2016 года Ксенія Сіманава была запрошаная ў якасці спецыяльнага госця на тэлешоў Supertalent ў Харватыі. Яна паказала кампазіцыю «Рэквіем» (іншая назва «Ты заўсёды побач»), пра вялікае гора Другой сусветнай вайны. У 2017 годзе яе запрасілі ў якасці спецыяльнага госця на юбілейны, 15-ы фестываль Koktebel Jazz Party, які праводзіўся акупацыйнымі ўладамі ў часова анэксаваным Крыме ў Кактэбелі.

У 2019 годзе Сіманава ўдзельнічае ў спін-оф талент-шоў «У Амерыкі ёсць талент» пад назвай «У Амерыкі ёсць талент: Чэмпіёны» на тэлеканале NBC, у якім атрымалі права на выступленне 50 самых яркіх пераможцаў і фіналістаў франшызы з розных краін свету. Суддзі высока ацанілі яе выступ, а вядучы-шоу Тэры Крус націснуў «залатую кнопку» (англ.: «Golden Buzzer»), даўшы ёй права адразу трапіць у фінал.

У фінале, вынікі якога сталі вядомыя 18 лютага, Ксенія Сіманава (Украіна) заняла трэцяе месца[4].

Грамадзянская пазіцыя

Пасля расійскай ўзброенай агрэсіі супраць Украіны праводзіла выступы ў Расіі і на тэрыторыі акупаванага Крыма. У 2017 годзе па запрашэнні расійскага журналіста Дзмітрыя Кісялёва прыняла ўдзел у фестывалі «Jazz Koktebel». У 2018 годзе атрымала медаль упаўнаважанага па правах чалавека Расійскай Федэрацыі «Спяшайцеся рабіць дабро».

Remove ads

Зноскі

  1. Архівована копія. Архівавана з першакрыніцы 4 березня 2016. Праверана 16 червня 2010.
  2. America's Got Talent: The Champions[en]
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads