Мікалай Яфрэмавіч Аўхімовіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікала́й Яфрэ́мавіч Аўхімо́віч (1 (14) студзеня 1907, Барысаў — 12 верасня 1996[1], Мінск[2]) — савецкі і беларускі дзяржаўны і партыйны дзеяч. Адзін з арганізатараў партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 2-5 скліканняў. Член ЦК КПСС (1956—1961).
Remove ads
Адукацыя
У 1933 годзе скончыў Мінскую Вышэйшую Камуністычную сельскагаспадарчую школу імя У. І. Леніна. У 1948 годзе скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК УКП(б)[3].
Біяграфія
У 1922 годзе працаваў памочнікам шафёра ваеннага аўтасанітарнага атрада № 16 (Смаленск), у 1922—1923 гадах — памочнікам шафёра ваеннага аўтагрузатрада № 7 (Мінск і Гомель).
- 1923—1924 — вучань паштова-тэлеграфнай канторы, Барысаў
 - 1924—1926 — чорнарабочы лесапільнага завода імя Р. Люксембург, Барысаў.
 - 1926—1930 — загадчык аграпрамысловага аддзела, сакратар Лепельскага райкама камсамола, сакратар Лепельскага райвыканкама, упаўнаважаны і старшыня раённага прафсаюзнага бюро, загадчык аргаддзела райспажыўграмадства[3].
 - 1933—1935 — намеснік начальніка палітаддзела Пухавіцкай МТС Мінская вобласць.
 - 1935—1938 — намеснік дырэктара Капыльскай МТС Мінскай вобласці.
 - 1938—1939 — сакратар, першы сакратар Капыльскага райкама КП(б)Б.
 - 1939—1940 — сакратар, першы сакратар Аўгустоўскага райкама КП(б)Б.
 - 1940—1947 — сакратар ЦК КП(б)Б па кадрах.
 - 1948—1951 — першы сакратар Гомельскага абкама КПБ.
 - 1951—1953 — першы сакратар Гродзенскага абкама КПБ.
 - 1953—1956 — другі сакратар ЦК КПБ.
 - 1956—1959 — Старшыня Савета Міністраў БССР.
 - 1959—1961 — міністр хлебапрадуктаў БССР.
 - 1961—1973 — міністр сацыяльнага забеспячэння БССР.
 - Са студзеня 1974 персанальны пенсіянер саюзнага значэння.
 - 1974—1991 — навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Камуністычнай партыі пры ЦК КПБ.
 
Remove ads
Узнагароды
- Тры ордэна Леніна
 - Ордэн Чырвонага Сцяга
 - Два ордэна Айчыннай вайны 1-й ступені
 - Два ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
 - Ордэн «Знак Пашаны»
 
Зноскі
- Великая отечественная война советского народа (В контексте Второй мировой войны) / Под ред. А. А. Ковалени и Н. С. Сташкевича. — Мн.: Издательский центр БГУ, 2004. — С. 259.
 - т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
 
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads

