Кулікі-сарокі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кулікі-сарокі
Remove ads

Кулікі-сарокі[1], крыўковыя (Haematopodidae; Haematopus) — сямейства і род птушак з атрада сеўцападобных (Charadriiformes). Да кулікоў-сарок адносяцца 12 відаў, у тым ліку адзін вымерлы ў XX стагоддзі.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Знешні выгляд

Птушкi сярэдніх памераў з кантрасным чорна-белым апярэннем i параўнальна доўгай, моцнай i прамой дзюбай. У іх характэрнае апярэнне чорна-белага, чорнага або карычневага колеру. Некаторыя віды маюць белае апраўленне на крылах. У кулікоў-сарок няма палавога дымарфізму, у самцоў і самак аднолькавае апярэнне. Лапы і дзюба ў абодвух палоў чырвоныя, аранжавыя або ружовыя. Дзюба ва ўсіх відаў моцная і доўгая, прыстасаваная да таго, каб разбіваць аб камяні мідый і раскрыжоўваць ракаў. У некаторых відаў маюцца ярка-аранжавыя кругі вакол вачэй.

Remove ads

Асаблівасці біялогіі

Гэта птушкі, якія насяляюць прыбярэжныя рэгіёны і сілкуюцца галоўным чынам малюскамі, кольчатымі чарвякамі і насякомымі.

Гняздо ладзяць у ямцы на зямлi.

Зноскі

  1. Напісанне Кулікі-сарокі ў адпаведнасці з: Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 6. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads