Мідыі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мідыі
Remove ads

Мідыі (Mytilidae) — сямейства двухстворкавых малюскаў.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Ракавіна даўжынёй да 25 см, кліналадобна-авальная.

Пашырэнне

Вядомы з алігацэну (трыяс, каля 230 млн гадоў назад).

Вядомы 3 віды. Пашыраны ў морах умераных паясоў, пераважна на мелкаводцзі. Мідыі жывуць нават у моцна апрэсненым Балтыйскім моры. У Паўночным паўшар'і найбольш трапляецца мідыя ядомая (Mytilus edilus), якая ўтварае паселішчы — мідыевыя банкі. Прымацоўваецца да субстрату з дапамогай выдзяленняў бісусавай залозы. Кампанент абрастання падводных частак збудаванняў і суднаў.

Remove ads

Асаблівасці біялогіі

Фільтратары: праз мантыйную поласць за суткі праходзіць да 70 л вады, неабходнай для дыхання і паступлення корму (пераважна планктон, дэтрыт).

Раздзельнаполыя, развіццё з ператварэннем.

Промысел і выкарыстанне

Аб'ект промыслу і развядзення.

Мідыямі кормяцца птушкі, скаты, камбала і траска, у Чорным моры — асятровыя рыбы, у паўночных морах — марскія зоркі.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
  • Біялогія: вучэб. дапам. для 8-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / Л. В. Камлюк, А. С. Шалапёнак; пер. з рус. мовы Г. І. Кулеш. — 3-е выд., дап. — Мн.: Нар. асвета, 2010. — 222 с.: іл. — ISBN 978-985-03-1367-6
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads