Аляксандра Іванаўна Александровіч
беларускі педагог і літаратуразнавец From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алякса́ндра Іва́наўна Александро́віч (12 ліпеня 1904, Мінск — 25 жніўня 1947) — беларускі педагог і літаратуразнавец. Сястра паэта Андрэя Александровіча, жонка Міхася Мароза[1].
Remove ads
Біяграфія
У 1920 годзе прымала ўдзел у рабоце клуба беларускай мастацкай інтэлігенцыі. З 1920 года — у Беларускім дзяржаўным тэатры. Сябравала з Міхасём Чаротам і ў 1921 годзе стала першай выканаўцай ролі Алесі ў музычнай драме М. Чарота «На Купалле» ў БДТ-1[2][3], гэтая роля была напісаная адмыслова для яе[1].
Алеся Александровіч прымала актыўны ўдзел у рабоце «Беларускай хаткі», знакамітай наладжваннем беларускага жыцця, аб’яднаннем беларускай моладзі. Як адзначала Алеся ў анкеце пры паступленні ў БДУ[1], яна на працягу некалькіх гадоў спявала ў Беларускім народным хоры пад кіраўніцтвам У. Тэраўскага, куды прыцягнула і свайго брата Андрэя[4]. Слухаць сольнае выкананне Алесі вельмі любіў Янка Купала[1]. Цёпла і пранікнёна яна спявала песні ў апрацоўцы Д. Агрэнева-Славянскага «Чалавек жонку б’е», а таксама «Каля хацінкі». Не праходзіла без бісаў, як успамінаў Кастусь Пуроўскі, і песня на словы Купалы «Шумныя бярозы», якую выконвалі Алеся Александровіч, Ганна Бялькевіч і Язэп Васілеўскі[1].
Акцёр і тэатральны дзеяч Яўген Рамановіч пісаў[5], што
![]() |
[Алеся Александровіч] была ўжо добра вядомай у Мінску салісткай з непараўнанай дзявочай абаяльнасцю і рэдкім па чысціні лірычным сапрана. Усім нам Алеся ў тыя гады здавалася ідэальным увасабленнем беларускай дзяўчыны, якая нібы сышла са старонак паэзіі Янкі Купалы. | ![]() |
У 1928 годзе скончыла БДУ. Склала падручнікі «Родная краіна» (пазней «Роднае слова») для 4-га класа (вытрымаў 13 выданняў, 1945-57), «Кніга для чытання ў першым класе» (4 выданні, 1934-37). Перавыдаваліся «Хрэстаматыя па літаратуры» для 3-га і 4-га класаў (1938-41, сум. з О. Селіванавай) і чытанне для 7-га класа «Родная літаратура» (1945-47)[2].
Пасля вайны яна працавала ў Літаратурным музеі Янкі Купалы[6]. Пісала артыкулы, уступныя словы да выданняў, успаміны пра Я. Купалу, Цётку, Ф. Багушэвіча, М. Танка, А. Куляшова і інш. Перакладала на беларускую мову кнігі для дзяцей[2].
Памерла 25 жніўня 1947 года ў Мінску. Пахаваная на Вайсковых могілках Мінска[7].
Remove ads
Алеся Александровіч і Янка Купала
Знаёмая з Я. Купалам з пачатку 1920-х гадоў. Часта бывала на кватэры паэта. Улетку 1933 года на яе запрашэнне Купала з жонкай адпачываў у Капылі ў доме Марозаў, бацькоў мужа Александровіч. Складальнік жыццёвага і творчага летапісу Янкі Купалы да 1917 году. Аўтар успамінаў пра Купалу[6].
Творы
- «Іван Дамінікавіч Луцэвіч (Янка Купала)» («Савецкі селянін», 9 снежня 1945 года).
- «Сябра моладзі» («Сталинская молодежь», 29 чэрвеня 1945 года).
- «Аб дакастрычніцкай творчасьці Янкі Купалы» (часопіс «Полымя», 1947, № 6).
- «Паэма Янкі Купалы „Адвечная песьня“ ў ацэнцы дарэвалюцыйнай крытыкі» (часопіс «Беларусь», 1947, № 6).
- Успаміны ў зборніку «Янка Купала», Мн, 1952.
Зноскі
- Стагоддзе Купалавай Алесi(недаступная спасылка)
- т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
- Наш край в новой энциклопедии Архівавана 4 сакавіка 2016. (руск.)
- Гесь, Аляксандра. Стагодзьдзе Купалавай Алесі . Газета Звязда (11 мая 2012 году).(недаступная спасылка)
- Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Александровіч Алеся». — C. 36.
- Аблажэй — Брыль – Белліт (14 ліпеня 2023). Праверана 18 ліпеня 2024.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads