Куравай пясчаны

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Куравай пясчаны
Remove ads

Куравай пясчаны[1] (Astragalus arenarius) — шматгадовая травяністая расліна; від роду Куравай (Astragalus) сямейства Бабовыя (Fabaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Расліна дасягае ў вышыню 15-40 см, мае галінастае вуглаватае ўзыходзячае сцябло.

Лісце перыстае з лінейнымі апушанымі лісточкамі.

Прыкветкі беларасніцавыя з кветкамі светла-пурпуровага або ліловага, радзей белага колеру, сабраныя ў кароткія 3-7-кветкавыя пэндзлі.

Плады лінейна-даўгаватыя бабы, звычайна белаапушаныя. Квітнее ў чэрвені-ліпені, пладаносіць з ліпеня[2].

Арэал і асяроддзе пасялення

Расце на пясках у светлых борах, а таксама па берагах рэк, на чыгуначных насыпах, па абочынах дарог у Еўропе. Сустракаецца ў Швецыі, Чэхіі, Славакіі, Германіі, Польшчы, Беларусі, Эстоніі, Латвіі, Літве, на Украіне і ў еўрапейскай часткі Расіі [3]. Распаўсюджаны пераважна ў Нечарназёмнай паласе Сярэдняй Расіі[2].

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 21. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Куравай пясчаны на сайце экалагічнага цэнтра Экасістэма (Праверана 28 ліпеня 2010)
  3. Па дадзеных сайта GRIN (гл. спасылку ў картцы таксона).

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads