Салянка руская
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Салянка руская[1], Курай[2] (Salsola tragus) — від кветкавых раслін сямейства Аксамітнікавыя (Amaranthaceae).
Remove ads
Апісанне

Цвёрдашурпатая аднагадовая расліна, вышынёй ад 10[1] да 100 см[3] вышынёй. Расліны таўставатыя, голыя, светла-зялёныя або светла-жоўтыя, з гладкімі сцебламі і лісцем.
Сцябло прамое або ад асновы ўздымаецца, растапырана-галінастае[1], белае, або пурпурна-чырвонае, паласатае, густа жорстка валасістае ці амаль голае. Лісце чаргаванае, мясістае, суцэльнае, ніткападобна-валькаватае, на верхавінцы з калючым шыпікам, 1,5—4 см × 0,5—1,5 мм, голае або жорстка валасітае[1]. Прыкветнае лісце кароткае, ля аснавання ўздутае.
Кветкі двухполыя, 5-членныя, з 2 добра развітымі травяністымі прыкветкамі, у коласападобных суквеццях; калякветнік з голых плевачных яйцападобных лісцікаў, на канцы тупаватых і вызубленых[1]; тычынак 5. Лісточкі калякветніка стуленыя, утвараюць як бы каробачку.
Плод — сухі арэшак, не раскрываецца, з паўпразрыстымі белымі ці ружовымі крылападобнымі прыдаткамі[1]. Насенне ≈ 2 мм у дыяметры[3].
Remove ads
Распаўсюджанне
Распаўсюджаны ў Паўночнай Афрыцы, паўднёвай частцы Еўропы, умеранай Азіі і Заходніх Гімалаях[4][5][6].
Святлолюбівая расліна[7]. Ксерафіт і мезатроф[7].
Ва Украіне від расце на пясчаных і камяністых марскіх узбярэжжах — на Арабацкай Стрэлцы, Керчанскім паўвостраве, у ваколіцах Феадосіі і на ПБК (наваколлі Судака, Ласпі), зрэдку.
Зноскі
- Прусакова Б. М. Салянка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 437
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 117. — 160 с. — 2 350 экз.
- efloras.org . (англ.)
- plantsoftheworldonline.org . (англ.)
- npgsweb.ars-grin.gov . (англ.)
- Солянка сорная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads