Курапатка белая

From Wikipedia, the free encyclopedia

Курапатка белая
Remove ads

Курапа́тка бе́лая, Пардва[1] (Lagopus lagopus) — птушка атраду курападобных, сямейства фазанавых.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Птушка сярэдняй велічыні, маса 650—750 г. Ярка выражаны сезонны і, у меншай ступені, полавы дымарфізм: у самца 4, а ў самкі 3 сезонныя ўбранні за год. Зімой абедзве птушкі маюць белае апярэнне. Вясной у самцоў тулава, крылы і хвост белыя, а галава, шыя і валляк — каштанава-рыжыя. Самка пасля зімы адразу прымае летняе ўбранне, якое, як і ў самца, летам мае рыжаватыя, жаўтаватыя і бураватыя таны, прычым афарбоўка самкі больш бледная. Восенню афарбоўка самца і самкі амаль аднолькавая — на фоне летняга ўбрання паяўляюцца ярка-рыжыя пёры.

Remove ads

Пашырэнне

Арэал віду цыркумпалярны. Уключае тундры Еўразіі і Паўночнай Амерыкі, прасціраецца на поўдзень у зону лясоў, лесастэпы, да гор Паўночнага Казахстана і Манголіі ў Азіі і да Канады ўключна ў Амерыцы.

Thumb
Белая курапатка на паштовай марцы Беларусі

У 18-19 стст. арэал уключаў лесастэпавыя раёны Украіны. Да 1930-х гг. паўднёвая мяжа пашырэння віду праходзіла ўжо па тэрыторыі Беларусі, пазней перамясцілася яшчэ далей на поўнач. Нешматлікія яе сустрэчы на Беларусі ў пачатку 1980-х гг. адносяцца да раёнаў мінулага пражывання. Месцы пражывання: вярховыя балоты з нізкарослай (3-4 м) сасной і рэдкім дамешкам бярозы.

Remove ads

Асаблівасці біялогіі

Thumb
Яйкі Lagopus lagopus lagopus

Шлюбныя гульні пачынаюцца пасля паяўлення праталін. Гнёзды робіць на мохавых купінах, часта схаваны пад галінкамі багуну або іншых балотных раслін. У кладцы 8-12 яек памерамі 42,7 x 30,8 мм, бледна-жоўтых з карычневымі і бураватымі плямінкамі і крапінкамі. Лётны маладняк — у сярэдзіне чэрвеня, дасягае вагі дарослых птушак у пачатку верасня. Зімой корміцца пупышкамі і парасткамі вярбы і бярозы, вясной, летам і восенню — лісцем падбелу, талакнянкі, багнаўкі і чарніц.

У беларускай кухні

Да сярэдзіны XIX ст. звычайная птушка, у Рэчы Паспалітай лічылася адмыслова беларускім далікатэсам. Лавілі пераважна «колам» (сілом).

Мяса вельмі смачнае, цёмнае, з характэрным смакам. Маладых птушак (маюць жоўтыя ножкі і чорную дзюбу) можна запякаць ужо на наступны дзень пасля здабычы, абгарнуўшы тонкімі скрылікамі сала. Старэйшых (маюць шэрыя ножкі і белую дзюбу) трэба абавязкова некалькі дзён вытрымліваць у пер’і. Іх лепей тушыць (асабліва ў капусце, а таксама ў смятане, віне, парэчкавым або апельсінавым соусе і г.д.). Абскубаных і вытрыбушаных курапатак трэба мыць старанна, але хутка, бо вада «вымывае» смак. Запякаць трэба на моцным агні, але не даўжэй за 30 — 40 хвілін. Паляпшае смак курапатак пучок мускатнага шалфею, які выдаляюць пасля запякання. Курапатак фаршыравалі свінінай, вантробамі, зялёным гарошкам. Адным з далікатэсаў шляхецкай кулінарыі лічыліся курапатка «ў снезе» (г. зн. запечаныя ў пенцы з яечных бялкоў).

Remove ads

Ахова

Хуткія факты

З 1925 здабыча віду на Беларусі забаронена паляўнічым заканадаўствам. Белая курапатка занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі з 1981.

Зноскі

  1. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. — у крыніцы пад назвай Tetrae lagopus

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads