Курашэва

From Wikipedia, the free encyclopedia

Курашэваmap
Remove ads

Курашэ́ва (польск.: Kuraszewo, на мясцовай гаворцы: Ку́рашово) — вёска ва ўсходняй Польшчы ў Чыжоўскай гміне Гайнаўскага павета. У 19751998 вёска належала да Беластоцкага ваяводства. Жыхары вёскі — этнічныя беларусы. У Курашэве дзейнічае фальклорны калектыў беларускай песні Незабудкі.

Хуткія факты Краіна, Ваяводства ...
Remove ads

Гісторыя

Вёска заснаваная да 1570 года, заселеная каралеўскімі мужыкамі бельскага лясніцтва. Пасля адмены паншчыны жыхар вёскі Сільвестр Васілюк фундаваў царкву ў гонар Антонія Пячорскага. Пасля вяртання жыхароў вёскі з бежанства ў 20-я гады 20 ст., царква была адабрана ў праваслаўных і перададзеная грэка-католікам. Праваслаўныя парафіяне не пагадзіліся перайсці ў унію і тутэйшым святаром стаў а. Серафім Шахмуць (св. Серафім Жыровіцкі).

Remove ads

Археалагічныя помнікі

Ва ўрочышчы Замчышча знаходзяцца курганы з 4-5 стст. Першапачаткова яны былі ў каменнай абкладзіне, даследаваны польскімі археолагамі ў 60-х гадах 20 ст. Побач з вёскай — вялікія могільнікі мазавецкага паходжання з 10-12 стст.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads