Чыжы (гміна)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чы́жы (польск.: Czyże) — вясковая гміна ў Польшчы, уваходзіць у склад Гайнаўскага павета Падляскага ваяводства. Сядзіба размешчана ў Чыжах. Плошча гміны складае 134,2 км². Станам на 2016 год у гміне Чыжы пражывалі 2092 чалавек, шчыльнасць — 15,6 чал./км². Адміністрацыйна падзелена на 18 салецтваў.
З 7 лютага 2010 года беларуская мова мае ў гміне статус дапаможнай мовы.
Гміна Чыжы мяжуе з гмінамі Нараў, Гайнаўка і Дубічы Цэркеўнэ Гайнаўскага павета і гмінамі Бельск Падляскі і Орля Бельскага павета.
Remove ads
Нацыянальны склад
Згодна з вынікамі польскага нацыянальнага перапісу 2002 года, палякамі назвала сябе 16,83% жыхароў гміны, 0,97% назвала сябе ўкраінцамі, 81,81% — беларусамі (гміна з найбольшай доляй беларусаў у насельніцтве сярод гмін Польшчы).
Гісторыя
Тэрыторыя сённяшняй гміны Чыжы была заселяная ўжо на канцы IX стагоддзя, па што сведчыць гарадзішча ў Збучы. Паводле археалагічных даследбанняў было яно заснаваны заходняславянскімі плямёнамі і было пакінутае ў першай палове XI стагоддзя. Да XV—XVI стагоддзяў землі сённяшняй гміны Чыжы парастала Бельская пушча, якая кантралявалася адміністрацыйным цэнтрам у Бельску. У XII—XIV стагоддзях абшар шматразова пераходзіў спад панавання мазавецкіх князёў пад панаванне князёў галіцка-валынскіх. На працягу XIV стагоддзя Падляшша было далучана да Вялікага Княства Літоўскага. У складзе Бельскай зямлі абшар знаходзіўся ў Троцкім, а з 1513 года ў Падляшскім ваяводстве. З 1569 года быў далучаны да Кароны Каралеўства Польскага. Амаль усе вёскі ў гміне былі заснаваны на землях каралеўскай Бельскай пушчы ў XVI стагоддзя. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай на кароткі перыяд (1795—1807) была тут Новая Усходняя Прусія, а пасля Тыльзіцкага міру 1807 года Беластоцкая вобласць і з 1842 года Гродзенская губерня. Пасля Першай сусветнай вайны абшар сённяшняй гміны Чыжы апынуўся ў складзе Бельскага павета ў некалькіх гмінах (Ласінка, Орля, Пасынкі). З 1939 года ў складзе Бельскага раёна Беластоцкай вобласці БССР, а ў 1941—1944 гадах у Беластоцкай акрузе Трэцяга рэйха. У 1945 годзе абшар канчаткова апынуўся ў межах Польшчы, а з 1952 года існуе як гміна Чыжы[1].
Remove ads
Зноскі
- Trochę historii (польск.). Gmina Czyże (13 мая 2015).
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads