Курт фон Шлейхер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Курт фон Шлейхер (ням.: Kurt von Schleicher; ⓘ, 4 красавіка 1882 — 30 чэрвеня 1934) — рэйхсканцлер Германіі са снежня 1932 па студзень 1933 года, папярэднік Гітлера на гэтай пасадзе і, такім чынам, апошні кіраўнік урада Веймарскай рэспублікі.

Remove ads
Біяграфія
З сям’і ваенных. Удзельнік Першай сусветнай вайны. Генерал, зрабіў кар’еру ў рэйхсверы ў 1920-я гады, служыў сувязным звяном паміж арміяй і палітыкамі Веймарскай рэспублікі. Прытрымваўся кансерватыўных «прускіх» поглядаў на армію і дзяржаву, актыўна ўдзельнічаў у тайнай рэмілітарызацыі краіны, аднак у галіне эканомікі прытрымваўся больш ліберальных поглядаў. З 1930 года адыгрываў вялікую палітычную ролю дзякуючы ўплыву на прэзідэнта Гіндэнбурга, спрыяў фарміраванню кабінетаў урада Брунінга, а затым Папена, свайго сябра; быў пры іх ваенным міністрам. На пасадзе рэйхсканцлера, якую ён займаў меней двух месяцаў, працягваў палітыку пераўзбраення Германіі, аднак не атрымаў падтрымкі рэйхстага і ў выніку змовы Папена, Ялмара Шахта з Гіндэнбургам быў зняты, а на яго месца прызначаны Гітлер (30 студзеня 1933).
Застрэлены па загадзе Гітлера падчас Ночы доўгіх нажоў разам са сваёй жонкай Элізабет; трупы выявіла 16-гадовая дачка. Як апавядала потым кухарка, яна прывяла да яго ў кабінет двух мужчын у цывільным. Адзін з іх спытаў: «Вы генерал фон Шлейхер?» Пачуўшы сцвярджальны адказ, яны выстралілі: спачатку — у фон Шлейхера, затым — у яго жонку, якая выбегла на гук выстралаў. Асноўнымі падзеямі «Ночы» былі расправы з кіраўнікамі СА, але Гітлер загадаў заадно забіць таксама некалькіх сваіх палітычных ворагаў, да якіх СА не мелі адносінаў; сярод іх апынуўся і Шлейхер. Фюрар падазраваў яго (магчыма, небеспадстаўна) у спробах рэстаўрацыі дынастыі Гогенцолернаў. Версія пра сувязь паміж Шлейхерам і Ромам нават не разглядалася з прычыны яе відавочнай недарэчнасці: Шлейхер адчуваў такую моцную непрыязнасць да Рома, што нават не спрабаваў хаваць гэтага.
Пасля забойства Шлейхера арганізатары «Ночы доўгіх нажоў» асцерагаліся месці з боку ваенных. Аднак Вальтэр фон Райхенау развеяў іх страхі, выдаўшы камюніке:
![]() |
За апошнія тыдні было ўсталявана, што былы ваенны міністр, генерал у адстаўцы фон Шлейхер падтрымліваў кантакты з варожымі дзяржаве коламі штурмавікоў і замежнымі дзяржавамі. Было даказана, што ён сваімі выказваннямі і дзеяннямі выступаў супраць нашай дзяржавы і яго кіраўніцтва. Гэты факт вызначыў неабходнасць яго арышту падчас правядзення чысткі. У момант затрымання супрацоўнікамі крымінальнай паліцыі Шлейхер паспрабаваў аказаць супраціўленне, ужыўшы зброю. Падчас узніклай перастрэлкі генерал у адстаўцы і яго жонка, якая ўмяшалася, былі смяротна паранены. | ![]() |
Пасля Герынг сцвярджаў, што жадаў толькі арыштаваць Шлейхера, аднак яго апярэдзіла каманда гестапа.
Remove ads
Зноскі
- Deutsche Nationalbibliothek Record #118608037 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- Шлейхер Курт фон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Kurt von Schleicher // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads