Ноч доўгіх нажоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ноч доўгіх нажоў
Remove ads

«Ноч доўгіх нажоў» (Nacht der langen Messer), аперацыя «Калібры», «путч Рома» (ням.: Röhm-Putsch) — умоўная назва чыстак, зладжаных у нацысцкай Германіі з 30 чэрвеня да 2 ліпеня 1934 р. Асноўная частка забітых належала да SA (ням.: Sturmabteilung), парамілітарнай арганізацыі НСДАП.

Thumb
Фюрар аглядае СА ў 1935 годзе. У машыне з Гітлерам: Блутфанэ, Якаб Грымінгер стаіць поруч.
⚙️  Трэці рэйх Нацыянал-сацыялізм
Асноўныя паняцці

Дыктатура Правадырызм Правая ідэалогія Шавінізм Расавая палітыка Мілітарызм Антыдэмакратызм

Ідэалогія

Фёлькішэ бевегунг «25 пунктаў» • «Мая барацьба» • Унтэрменш Нюрнбергскія расавыя законы Расавая тэорыя Гюнтэра Расавая палітыка «Міф дваццатага стагоддзя»

Гісторыя

Трэці рэйх Ноч доўгіх нажоў Крыштальная ноч Другая сусветная вайна Вырашэнне чэшскага пытання / яўрэйскага пытання Катастрофа еўрапейскага яўрэйства Халакост Нюрнбергскі працэс

Асобы

Адольф Гітлер Відкун Квіслінг Войцех Тука Генрых Гімлер Герман Герынг Рудольф Гес

Арганізацыі

НСДАП СА СС Гітлерюгенд Вервольф Саюз нямецкіх дзяўчат Юнгфольк Саюз дзяўчынак Зімовая дапамога Германскі працоўны фронт Сіла праз радасць Вера і прыгажосць Нацыянал-сацыялістычныя (мехкорпус авіякорпус народная дабрачыннасць жаночая арганізацыя саюз студэнтаў саюз урачоў саюз настаўнікаў саюз юрыстаў саюз дапамогі ахвярам вайны)

Нацысцкія партыі і рухі

Венгрыя Паўночны Каўказ Бельгія Нідэрланды Чачня Нарвегія Латвія Беларусь

Роднасныя паняцці

Фашызм Антыкамунізм Неанацызм Інтэгральны нацыяналізм Нацысцкі акультызм


Партал:Нацысцкая Германія · Праект «Фашызм»

Гітлер бачыў у незалежнасці арганізацыі і схільнасці яе членаў да вулічнага гвалту пагрозу асабістай уладзе. Ён таксама прагнуў супакоіць камандаванне рэйхсвера, якое пабойвалася амбіцый кіраўніка SA Эрнста Рома падпарадкаваць і паглынуць Рэйхсвер у яго арганізацыю. Таксама Гітлер скарыстаўся чысткамі, каб пазбавіцца праціўнікаў свайго рэжыму, асабліва прыхільнікаў віцэ-канцлера Франца фон Папена, і паквітацца са старымі ворагамі.

За час правядзення аперацыі было забіта 85 чалавек, аднак выніковая колькасць загінулых можа дасягаць сотняў[1][2], больш за тысячу былі арыштаваныя[1]. Большасць забойстваў здзейснілі СС (ням.: Schutzstaffel) і гестапа (ням.: Geheime Staatspolizei). Чыстка ўзмацніла і кансалідавала падтрымку Гітлера ў Рэйхсверы. Яна таксама забяспечыла юрыдычныя ўмовы для нацысцкага рэжыму, паколькі суды, у жаданні дагадзіць і паказаць сваю лаяльнасць да рэжыму, скасавалі перашкоды пазасудоваму пераследу.

Пад час планавання аперацыя мела назву «Калібры» (ням.: Kolibri), як і кодавае слова, якое мела стаць сігналам пачатку дзеянняў карным атрадаў[3]. Гэтая назва была абрана выпадкова. Назва «ноч доўгіх нажоў» існавала ў нямецкай мове задоўга да аперацыі, так называлі акты помсты. У Германіі дагэтуль карыстаюцца назваю «Путч Рома» (па-нямецку: Röhm-Putsch), якою скарыстаўся нацысцкі рэжым дзеля апраўдання неабходнасці забойстваў з мэтай нібыта супрацьстаяння путчу. Каб падкрэсліць хібнасць гэтай аргументацыі, путч называюць «так званым»[4].

Remove ads

Зноскі

  1. Evans (2005), p. 39. «At least eighty-five people are known to have been summarily killed without any formal legal proceedings being taken against them. Göring alone had over a thousand people arrested.»
  2. Kershaw, Hitler, (1999), p. 517. «The names of eighty-five victims [exist], only fifty of them SA men. Some estimates, however, put the total number killed at between 150 and 200.»
  3. Kershaw, Hitler, (1999), p. 515.
  4. «Röhm-Putsch»(недаступная спасылка). Deutsches Historisches Museum (DHM), German Historical Museum (14 кастрычніка 2007). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2013. Праверана 15 мая 2013.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads