Куяльніцкі курорт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Куяльніцкі курортmap
Remove ads

Куяльніцкі курорт, Куяльнік — бальнеагразевы курорт ва Украіне. У складзе Адэскай групы курортаў, за 10 км ад горада Адэса, на беразе Куяльніцкага лімана. Адзін са старэйшых гразевых курортаў (першыя ўстановы былі пабудаваны ў 1833 годзе).

Хуткія факты Куяльніцкі курорт, Названа ад ...

Асноўныя лекавыя прыродныя фактары: глеевыя сульфідныя гразі (запасы каля 20 млн.м³), ліманная рапа (мінералізацыя да 190 г/л, мае ў сабе серавадарод, бром, жалеза), хларыдна-гідракарбанатна-натрыевыя воды мясцовых мінеральных крыніц (пітная лячэбна-сталовая і для ваннаў, наладжаны прамысловы разліў). Гразетэрапія, бальнеатэрапія, аэрагелія- і таласатэрапія хвароб суставаў, нервовай сістэмы, гінекалагічных, некаторых страўнікава-кішачных. Санаторыі, пансіянаты, бальнеа- і гразелячэбніцы, установы для амбулаторна-курсовачнага лячэння.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads