Бром
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бром (лац.: Bromum) Br — хімічны элемент VII групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 35. Адносіцца да галагенаў. Адкрыты ў 1826 годзе Антуанам Жэромам Баларам.
Remove ads
Фізічныя ўласцівасці
Электронная канфігурацыя атама 1s²2s²2p63s²3p63d104s²4p5.
Пры нармальных умовах бром — цяжкая лятучая вадкасць, цёмна-чырвонага колеру, у адлюстраваным святле цёмна-фіялетавага, амаль чорнага колеру. Мае рэзкі агідны пах, атрутны. Бром — адно з двух простых рэчываў разам з ртуццю, якое пры пакаёвай тэмпературы вадкае. Шчыльнасць пры 0 °C — 3,19 г/см³. Тэмпература плаўлення брому роўна 7,25 °C, а энтальпія плаўлення 10,58 кДж/моль. Тэмпература кіпення — 59,2 °C, пры кіпенні бром ператвараецца з вадкасці ў жоўта-бурую пару, пры ўдыханні раздражняе дыхальныя шляхі. Энтальпія выпарэння 30,86 кДж/моль. Ціск насычанай пары пры 0 °C складае 8,7 кПа, пры 20 °C 22,8 кПа.
Remove ads
Прыродныя крыніцы
Па змяшчэнні ў зямной кары займае 50-е месца сярод усіх элементаў. З прычыны высокай хімічнай актыўнасці сустракаецца толькі ў выглядзе злучэнняў. Здабываецца пераважна з марской вады і расолаў саляных азёр.
Прымяненне
Прымяняецца ў хімічнай прамысловасці для атрымання розных бромістых соляў і арганічных злучэнняў (лекавых прэпаратаў, слёзатачывага газу), у фатаграфічным працэсе.
Літаратура
- Болсун А. Н. Краткий словарь физических терминов / Сост. А. И. Болсун. — Мн.: Вышэйшая школа, 1979. — С. 45. — 416 с. — 30 000 экз. (руск.)
- Сергей Бесараб Токсин психушек, казарм и домов-интернатов// Медыум — medium.com, 10 лістапада 2022, 12:35
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бром
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads

