Кшыштаф Пендарэцкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кшыштаф Пендарэцкі
Remove ads

Кшыштаф Пендарэ́цкі (польск.: Krzysztof Penderecki; 25 лістапада 1933, Дэмбіца, Польшча — 29 сакавіка 2020) — польскі кампазітар, дырыжор, педагог. Член Польскай АН у Кракаве (1994).

Хуткія факты Кшыштаф Пендарэцкі, Асноўная інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфічныя звесткі

Скончыў Акадэмію музыкі ў Кракаве (1957), з 1959 года выкладаў у ёй кампазіцыю, у 1972—1987 гадах рэктар. У 1973—1978 гадах выкладаў у Ельскім універсітэце (ЗША). Дырыжыраваў вядучымі сімфанічнымі аркестрамі (з 1973 года), вёў майстар-класы ў буйнейшых музычных цэнтрах Еўропы і ЗША і інш.

Творчасць

Творам уласцівы глыбокі мастацкі змест, шырокі спектр сродкаў выразнасці, выкарыстанне традыцый каталіцкай музыкі. У творчасці звяртаецца да агульначалавечай тэматыкі («Строфы» для сапрана, дэ-кламатара і 10 інструментаў, 1959; «Плач па ахвярах Хірасімы», 1960; араторыя «Dies irae», 1967, памяці ахвяр Асвенціма; «Касмагонія», 1970), рэлігійнай музыкі («Страсці паводле Лукі», 1965; «Ютрань», 1972; «Магніфікат», 1974; «Te Deum», 1980; «Польскі рэквіем», 1984) і інш. Аўтар опер («Д’яблы з Лудэна», 1969; «Страчаны рай», 1978; «Чорная маска», 1986; «Убу кароль», 1991), аркестравых твораў (3 сімфоніі, у т.л. «II Chrristmas Symphony», 1980; «De natura sonoris I—II», 1966—70; «Пасакалія», 1988; «Адажыо», 1989), інструментальных канцэртаў (2 віяланчэльных, скрыпічны, альтовы), камерна-інструментальнай музыкі.

Арыгінальная экспрэсіўнасць музыкі К. Пендарэцкага грунтуецца на глыбокім адчуванні магчымасцей сучасных гукавых сістэм і выкарыстанні іх ва ўсіх сферах кампазітарскай тэхнікі ад артыкуляцыі да формаўтварэння. Зрабіў адкрыцці ў гукавой каларыстыцы.

Музыку Кшыштафа Пендарэцкага выкарыстоўвалі ў фільмах такіх рэжысёраў, як Ален Рэнэ, Стэнлі Кубрык, Дэвід Лінч, Анджэй Вайда ды іншыя.

Remove ads

Прэміі і ўзнагароды

Дзяржаўная прэмія Польшчы 1968, 1984. Лаўрэат прэстыжных замежных узнагарод. Чатыры разы ён быў лаўрэатам прэміі «Грэмі»[8].

Кавалер ордэна Белага Арла — найвышэйшага ордэна Польшчы.

Зноскі

1. Пендерецкий Кшиштоф // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

2. Itaú Cultural Krzysztof Penderecki // Enciclopédia Itaú CulturalSão Paulo: Itaú Cultural, 2001. — ISBN 978-85-7979-060-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Komponist Krzysztof Penderecki ist tot — 2020. Праверана 16 чэрвеня 2025.
4. Nie żyje Krzysztof Penderecki Праверана 29 сакавіка 2020.
5. Catalog of the German National Library Праверана 16 чэрвеня 2025.

6. Komponisten-Porträts: Bilder und Daten — 1 — Reclam-Verlag, 2003. — 400 с. — ISBN 978-3-15-018268-0

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads