Шарлота Уэльская

From Wikipedia, the free encyclopedia

Шарлота Уэльская
Remove ads

Прынцэса Шарлота Уэльская (англ.: Princess Charlotte of Wales; поўнае імя Шарлота Лізавета Дыяна (англ.: Charlotte Elizabeth Diana); нар. 2 мая 2015, Лондан) — член брытанскай каралеўскай сям’і, другая ўнучка караля Карла III, другое дзіця прынца Уэльскага Уільяма і прынцэсы Уэльскай Кэтрын.

Хуткія факты Шарлота Уэльская, Нараджэнне ...

Займае трэцяе месца ў лініі атрымання ў спадчыну брытанскага прастола.

Хуткія факты Брытанская каралеўская сям’я і главы Каралеўстваў Садружнасці ...
Remove ads

Нараджэнне

Звесткі пра другую цяжарнасць герцагіні Кембрыджскай былі пацверджаны афіцыйным прадстаўніком каралеўскага двара 8 верасня 2014 года[7][8]. 20 кастрычніка 2014 года на афіцыйным сайце герцагскай пары было абвешчана пра тое, што другое дзіця Уільяма і Кэтрын з’явіцца на свет у красавіку 2015 года[9].

9 красавіка 2015 года стала вядома, што дзіця народзіцца ў Лондане, у бальніцы Святой Марыі  (англ.), дзе нарадзіліся яго брат, бацька і дзядзька[10]. Паводле дадзеных букмекерскіх кантор на раніцу 24 красавіка, істотная частка брытанцаў упэўнена, што з’яўленне на святло новага члена каралеўскай сям’і адбудзецца 24 ці 25 красавіка[11]. Тым не менш гэтага не здарылася. Наступнай верагоднай датай было 29 красавіка[12].

Герцагіня Кембрыджская нарадзіла дачка 2 мая ў 8:34 раніцы па лонданскім часе ў прысутнасці мужа. Пры нараджэнні была зафіксавана вага 8 фунтаў 3 унцыі (3,71 кг)[13]. Герцагіня Кембрыджская і нованароджаная прынцэса пакінулі бальніцу ўвечар у той жа дзень.

4 мая было абвешчана, што нованароджаная атрымала імя Шарлота Лізавета Дыяна[14].

Remove ads

Тытул

У адпаведнасці з дзеючымі ў брытанскай манархіі правіламі тытулавання асоб, якія належаць да каралеўскага дому, дзіця адразу пасля нараджэння атрымлівае права называцца Яе каралеўская высокасць прынцэса Шарлота Лізавета Дыяна Кембрыджская.

Зноскі

  1. Lundy D. R. Charlotte Elizabeth Diana Windsor, Princess of Cambridge // The Peerage
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q67129259'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q21401824'></a>
  2. https://www.royal.uk/princess-charlotte Праверана 4 красавіка 2020.
  3. https://www.royal.uk/princess-charlotte Праверана 16 красавіка 2020.
  4. "The Duke and Duchess of Cambridge are expecting their second child" (Press release). Clarence House. 8 September 2014. Архівавана з арыгінала 8 верасня 2014. Праверана 8 September 2014.
  5. "The Duke and Duchess of Cambridge arare expecting a baby in April" (Press release). Clarence House. 20 October 2014. Праверана 20 October 2014.
  6. "Lindo Wing confirmed for royal birth". BBC News. 9 April 2015. Праверана 10 April 2015.
  7. Royal princess named as Charlotte. BBC. Праверана 4 May 2015.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads