Прынцэса Уэльская

From Wikipedia, the free encyclopedia

Прынцэса Уэльская
Remove ads

Прынцэса Уэльская (англ.: Princess of Wales; валійск.: Tywysoges Cymru) — тытул, які носяць жонкі валійскіх кіраўнікоў (з 14 стагоддзя спадкаемцаў англійскага, пазней брытанскага трона). Брытанскі ветлівы тытул.

Хуткія факты Прынцэса Уэльская, Форма звароту ...

Сёння належыць Кэтрын, жонцы прынца Уэльскага Вільяма.

Remove ads

Гісторыя

Магчыма, тытул насілі жонкі незалежных валійскіх прынцаў, але сведчанняў гэтага няма. У шлюбе з прынцамі Уэльскімі былі Джаана (або Сіван), Ізабэла дэ Браўз і Элізабэт Ферэрс.

Раней за «прынцэсу» (валійск.: tywysoges) з’явіўся тытул «каралева» (валійск.: brenhines). Яго насілі Ангарад фэрх Оўайн, жонка Грыфіда ап Кінана, і Крысцін фэрх Гаронві, жонка Оўайна Гвінеда («каралева-ўдава»).[1]

Элеанора дэ Манфор — першая, паводле пісьмовых крыніц, карысталася тытулам прынцэсы. Яна была замужам за Лівелінам ап Грыфідам, адным з апошніх незалежных прынцаў Уэльса. Яна памерла неўзабаве пасля нараджэння сваёй адзінай дачкі Гвенліян, якая пасля смерці бацькі трапіла ў палон зусім немаўляткам.

З 1301 года тытул прынца Уэльскага належаў спадчыннікам англійскага, а пасля 1707 года і брытанскага прастола. Тытул прынцэсы Уэльскай ніколі не быў самастойным (жанчына не магла атрымаць яго ў спадчыну).

Remove ads

Спіс прынцэс Уэльскіх

Жонкі валійскіх кіраўнікоў

Больш інфармацыі Выява, Імя ...

Жонкі спадкаемцаў англійскага і брытанскага трона

Больш інфармацыі Выява, Імя ...
Remove ads

Зноскі

  1. Мэсер, Дана Р. (2020-09-30). Joan, Lady of Wales: Power and Politics of King John's Daughter(англ.). Pen and Sword History. ISBN 978-1-5267-2932-3.
  2. Messer, Danna R. (2020-09-30). Joan, Lady of Wales: Power and Politics of King John's Daughter(англ.). Pen and Sword History. p. 172. ISBN 978-1-5267-2932-3.
  3. Sims-Williams, Patrick (2010-11-25). Irish Influence on Medieval Welsh Literature(англ.). OUP Oxford. p. 297. ISBN 978-0-19-159159-4.
  4. Fisher, Deborah C. (2005). Princesses of Wales(англ.). University of Wales Press. p. 6. ISBN 978-0-7083-1936-9.
  5. Calendar of Patent Rolls, 1272-81, 306; CPR, 1281-92, 11
  6. Calendar of Ancient Correspondence, 75-76
  7. Foedera I, ii, 576, 584, 587
  8. Дэбора Фішэр (2005). Princesses of Wales. University of Wales Press. pp. viii–ix. ISBN 9780708319369.
  9. Deborah Fisher, Princesses of Wales (University of Wales Press, 2005)
  10. Issues of the Exchequer, Hen. III — Hen. VI, ed. F Devon (Record Commission, 1837), p. 327
  11. King Charles III pays tribute to his 'darling mama' in first address. BBC.com (9 верасня 2022).
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads