Аляксандр Кузьміч Галавінскі
беларускі палітык (1886—1937) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алякса́ндр Кузьмі́ч Галаві́нскі (кастрычнік 1886, в. Муравілле, Касцюковіцкі раён, Магілёўская вобласць — пасля 1937) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, дыпламат Беларускай Народнай Рэспублікі, рэдактар.
Remove ads
Біяграфія

У 1912 годзе скончыў Кіеўскі політэхнічны інстытут. Падтрымліваў кантакты з эсэрамі, арыштоўваўся за ўдзел у студэнцкім руху. У Першую сусветную вайну служыў у паветраплавальным батальёне[1].
З 1918 года член прэзідыума Кіеўскай беларускай рады і загранічнага бюро па ўладкаванні бежанцаў, прадстаўнік урада Беларускай Народнай Рэспублікі ва Украіне. З канца 1918 года у Гродне, дарадца па тэхніка-эканамічных пытаннях у Міністэрстве замежных спраў БНР. У 1919 годзе арыштоўваўся румынскімі ўладамі[1].
З 1921 года ў Літве, старшыня Беларускай нацыянальнай сувязі, замежнага ЦК Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (у Коўне). Сябра Беларускага нацыянальнага камітэта, уваходзіў у Беларускае брацтва. Выдаваў часопіс «Покліч». Адзін з арганізатараў Беларускай палітычнай канферэнцыі 1921 года ў Празе. У 1923—1925 гадах працаваў інжынерам у Коўне. Удзельнік Другой Усебеларускай канферэнцыі 1925 года ў Берліне, на якой падтрымаў ліквідацыю ўрада БНР. Удзельнік Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе па рэформе беларускага правапісу і азбукі 1926 года ў Менску[2]. У 1927 годзе арыштаваны літоўскімі ўладамі[1].
Па вызваленні пераехаў у БССР. У савецкім Менску працуе у ВСНГ БССР і НДІ прамысловасці. 18 ліпеня 1930 года арыштаваны ДПУ БССР па сфабрыкаванай справе Саюза вызвалення Беларусі. Паводле пастановы калегіі АДПУ БССР ад 10 красавіка 1931 года сасланы на 5 гадоў у Ніжні Ноўгарад. Далейшы лёс невядомы. 10 чэрвеня 1988 года пасмяротна рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР.
Remove ads
Зноскі
- Міхнюк У. 1994, с. 453.
- С. Некрашэвіч Акадэмічная Конфэрэнцыя па рэформе правапісу і азбукі і вынікі яе працы // Інстытут Беларускае Культуры Наш Край. — Менск: 1927. — № 1 (16). — С. 3.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads