Кімерыйцы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кімерыйцы (грэч. Kimmérioi) — плямёны, якія ў 7—6 ст. да н.э. жылі ў Паўночным Прычарнамор’і. Упершыню ўзгаданыя ў Гамера, Каліна і Герадота. Былі выцеснены скіфамі, і самі захапілі Фрыгію, Лідыю, Кападокію. У старажытнай тапаніміцы Паўночнага Прычарнамор’я існавалі назвы тыпу Кімерыйскі вал, Баспор Кімерыйскі і пад.
Remove ads
Пісьмовыя крыніцы
Блізкаўсходнія аўтары
Кімерыйцы — качавыя плямёны, якія прыйшлі ў Закаўказзе са стэпавай зоны і былі ў 714 г. да н.э. зафіксаваны асірыйскімі тэкстамі пад імем народа «гіміру». Звесткі, атрыманыя з аналізу архіваў Саргана II, Асархадона і Ашурбаніпала зводзяцца да наступнага. У 714 г. да н.э. кімерыйцы фіксуюцца ў раёне на поўнач ці паўночны захад ад возера Севан, і што ў раней яны плацілі даніну Урарту[1]. Цар Урарту Руса I выправіўся ў паход на качэўнікаў і пацярпеў цяжкае паражэнне, у выніку якога многія знатныя асобы патрапілі ў палон. У гэты ж час кімерыйцы напалі на суседнюю з Манай вобласць Уасі, у раёне возера Урмія. Пасля гэтых падзей кімерыйцы не згадваюцца ў асірыйскіх тэкстах на працягу 35 гадоў.

За гэты час частка іх прасунулася ў заходнюю частку Малой Азіі, а іншая група знаходзілася каля ўсходніх межаў Асірыі. Малаазійскія кімерыйцы ў саюзе з Табалам, Хілаку і племем мушкаў варагавалі з Асірыяй. У 679 г. да н.э. Асархадон разбіў у Кападокіі войска кімерыйскага цара Тэўшпы, але гэта перамога не мела значных наступстваў. Неўзабаве кімерыйцы напалі і часткова падпарадкавалі сабе Фрыгію, забіўшы пры гэтым цара Мідаса, цёзку легендарнага фрыгійскага кіраўніка. Усходняя група качэўнікаў прыняла ўдзел у паўстанні Каштарыты ў 671—669 гг. да н.э., у выніку якога ўтварылася Мідыйскае царства. Мабыць, неўзабаве пасля гэтага ўсходнія кімерыйцы асімілююцца з мясцовым насельніцтвам і знікаюць з гістарычнай арэны, што нельга сказаць пра іх заходніх супляменнікаў.
У 660-х гг. да н.э. яны ўзмацняюць націск на Лідыю, у выніку чаго цар Гіг звярнуўся па дапамогу да Асірыі. Неўзабаве лідыйцам удалося нанесці паражэнне кімерыйцам, якое на некаторы час зняла пагрозу. Тым часам качэўнікам удалося адрынуць у Асірыі шэраг заходніх тэрыторый, што вымусіла Ашурбаніпала лічыць іх вельмі небяспечнымі праціўнікамі. Узмацніўшыся, кімерыйцы на чале з царом Дугдамі (Лігдамісам грэчаскіх тэкстаў) у 644 г. да н.э. ізноў атакуюць Лідыю, у выніку чаго былі ўзяты Сарды і загінуў цар Гіг. Тым часам адбываецца адзінае сутыкненне грэкаў з кімерыйцамі, якім удалося захапіць некаторыя гарады Іоніі, у прыватнасці Магнесію-на-Меандры і, мабыць, Эфес. Неўзабаве былі прадпрынятыя новыя напады на Асірыю, але падчас аднаго з гэтых паходаў цар Дугдамі памёр ад хваробы, і кімерыйцы адступілі. Яго спадчыннік Сандакуру згадваецца як вораг Асірыі ў адным з тэкстаў Ашурбаніпала, але качэўнікам больш не ўдалося аднавіць сваю магутнасць. Больш яны не згадваюцца ў асірыйскіх дакументах.
У Бібліі кімерыйцы вядомыя як яфетычны народ гамер.
Антычныя аўтары
Герадот называе кімерыйцаў даскіфскім насельніцтвам стэпавай часткі Паўночнага Прычарнамор’я[2]. Таксама іх згадваюць Гамер[3] і Калін[4]. У «Адысеі» кімерыйцы паўстаюць як легендарны народ, які жыве на крайнім Захадзе ля акіяна, куды ніколі не пранікаюць прамяні Сонца. Філолагі Арыстарх і Кратэт выпраўлялі ў Гамера напісанне кімерыйцы на «керберыі»[5] (гл. Кербер). Пра «кімерыйскі град» распавядаў Гекатэй[6]. Эфар Кімскі змяшчае іх каля возера Аверн у Італіі[7].
Remove ads
Археалогія
Кімерыйцамі часта называюцца археалагічныя культуры Паўночнага Прычарнамор’я, якія адносяцца да ранняга жалезнага веку, адпаведна, і гэты час носіць назву «Кімерыйскай эпохі» (XI—VII стст. да н.э.). Паходжанне кімерыйцаў звязваецца з плямёнамі зрубнай культуры позняга бронзавага веку. А. І. Цераножкін вылучыў у культуры «кімерыйцаў» дзве храналагічныя ступені: першая (ранняя) атрымала назву чарнагораўская (па назве кургана каля хут. Чарнагораўскі ва Украіне), другая (позняя) — новачаркаская (па назве горада Новачаркаск, каля якога быў знойдзены рэчыўны скарб) (Цераножкін, 1976). Для пахаванняў характэрна скурчанае размяшчэнне шкілетаў, шматлікія знаходкі конскай збруі (цуглі, страмёны)[8].
Таксама, гістарычныя кімерыйцы атаясамляюцца з прадстаўнікамі белазерскай культуры[9], а таксама белагрудаўскай і чарналескай.
Варта адзначыць, што спробы звязаць гістарычных кімерыйцаў і разгледжаныя культуры з’яўляюцца вельмі гіпатэтычнымі. Вядомы нямецкі археолаг Рэната Роле заявіла, што ніхто не прадставіў археалагічных сведчанняў прысутнасці кімерыйцаў у Паўднёвай частцы Расіі і ў іншых краінах[10]. У Малой Азіі выяўлены пахаванні, якія можна ўпэўнена звязаць з гістарычнымі кімерыйцамі, праяснены некаторыя дэталі іх гісторыі, адпрэчана версія Герадота пра з’яўленне кімерыйцаў у Закаўказзі. Матэрыяльная культура кімерыйцаў магчыма аналагічная плямёнам скіфскай супольнасці.

Д. А. Аўдусін лічыў, што кімерыйскім з’яўляецца ўпускное пахаванне № 5 у кургане Высокая Магіла ў Запарожскай вобласці[11]. Паводле даных радыевугляроднага аналізу курган датуецца мяжой X і IX стст. да н.э.[12]
Remove ads
Мастацтва
Часцей за ўсё на кімерыйскіх рэчах сустракаецца фігура ў выглядзе ромбападобнага значка з увагнутымі бакамі і кружочкам у сярэдзіне. Амаль заўсёды такі значок упісваецца ў круг, у выніку чаго ўтворыцца простая чатырохпялёсткавая разетка. Значкамі такога роду звычайна афармляліся круглыя бронзавыя бляхі з адтулінамі для перакрыжаваных рамянёў у аброці. Значку магло надавацца і значэнне амулетаў. Другую серыю складаюць круглыя бляшкі з упісаным прамым раўнаканцовым ці часцей мальтыйскім крыжам[13].
Мова
У наш час усе звесткі пра кімерыйскую мову з’яўляюцца вельмі гіпатэтычнымі ў сувязі з тым, што ад іх мовы захавалася ўсяго некалькі імёнаў уласных у асірыйскай транскрыпцыі (Te-ush-pa, Dug-dam-me, Sandaksatru), а таксама назва самога народа. З пункту гледжання І. М. Дзьяканава, імя кімерыйскага цара Сандаксатру абсалютна аналагічна іранскаму «Артаксеркс» і можа быць інтэрпрэтавана як «улада бога Сандона» (лувійскае бажаство)[14]. Пры гэтым робіцца здагадка пра індаіранскую прыналежнасць кімерыйцаў[15][16][17]. Самоназвание киммерийцев, вероятно, звучало как «гимер» или «гимир».
Таксама існуе версія, што кімерыйцы былі блізкія фракійцам[18][19].
Remove ads
Адзенне
На заснаванні выяўленчага мастацтва суседніх народаў аднаўляюць адзенне кімерыйцаў. Яны насілі скураныя курткі, порткі, боты і спічастыя шапкі.
Тапаніміка
- Кімерык — старажытны горад-порт (Крым, Керчанскі паўвостраў)
- Кімерыйскі вал на Керчанскім і Таманскім паўвостравах[20] (пабудаваны грэкамі пасля кімерыйцаў)
- Баспор Кімерыйскі (Керчанскі праліў)
- Кімерыйскія пераправы
- Кімерыйская пліта
Асобы
- Цары
- Тэўшпа (загінуў каля 679 да н.э.)
- Тугдамэ (Дугдамэ, Лігдаміс) (памёр у 640 г. да н.э.)
- Сандакуру (Шандакуру) (пасля 640 г. да н.э.)
У масавай культуры вядомы выдуманы кімерыец па імі Конан.
Зноскі
- В. В. Латышев.ПИСЬМО АШШУРРИСУА ЦАРЮ САРГОНУ II . Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2012. Праверана 15 мая 2015.
- Гісторыя, 4:11
- Гамер. Адысея XI 14-19.
- фр.3 Джэнтылі-Прата
- Схолии к Гомеру. Одиссея XI 14. // Вестник древней истории. — 1947. — № 1. — С. 285.
- Гекатэй, фр. Т13 Якобі = Страбон. Геаграфія VII 3, 6
- Страбон. Геаграфія V 4, 5. — С. 244.
- [Renate Rolle, «Urartu und die Reiternomaden», in: Saeculum 28, 1977, S. 291—339]
- Д.А.Авдусин.Основы археологии . Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2012. Праверана 15 мая 2015.
- А.М. Тюрин. История датирования скифской археологической культуры . Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2012. Праверана 15 мая 2015.
- И. М. Дьяконов. «История Мидии: от древнейших времен до конца IV века до н.э». Изд-во Академии наук СССР, 1956. Стр. 241.
- Валиковой керамики культура // БРЭ. Т.4. М.,2006.
- Киммерийский период // БРЭ. Т.13. М.,2008.
- Киммерийцы // БРЭ. Т.13. М.,2008.
- Название города Тмуторокань . Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2012. Праверана 15 мая 2015.
- Нидерле, Любор. Славянские древности. — С.126
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads