Кім Дзмітрыевіч Цесакоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кім Дзмітрыевіч Цесакоў (20 лютага 1936, Чэрвень, Мінская вобласць — 19 снежня 2018[1]) — беларускі кампазітар, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (1998).
Remove ads
Біяграфія
Пасля заканчэння Гомельскага музычнага вучылішча імя Н. Ф. Сакалоўскага і Навасібірскай дзяржаўнай кансерваторыі Кім Цесакоў выкладаў у Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, Мінскім музычным вучылішчы і сярэдняй спецыяльнай музычнай школе пры кансерваторыі, загадваў рэдакцыяй музычнай літаратуры выдавецтва «Беларусь».
Творчасць
Музыка Кіма Цесакова вылучаецца філасофскай глыбінёй і маштабнасцю вобразна-драматургічнага абагульнення, абапіраецца на беларускія народныя спеўныя традыцыі. Сярод музычнай спадчыны кампазітара сімфонія №4 «Курапаты», завершаная Кімам Цесаковым 8 лютага 1990 года. Гэты першы твор айчыннай музычнай класікі, прысвечаны Курапатам, з поспехам выконваўся ў Беларусі і шэрагу замежны краін. Музыкай сусветнага ўзроўню назваў сімфонію «Курапаты» вядомы дырыжор, народны артыст СССР Яўген Святланаў[2].
Remove ads
Прэміі і ўзнагароды
Кім Цесакоў — ганаровы грамадзянін Чэрвеня, лаўрэат нацыянальнай прэміі імя Васіля Віткі і ўсесаюзных конкурсаў. Лаўрэат прэміі прфсаюзаў Беларусі (1991). Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads