Кінатэатры Мінска

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кінатэатры Мінска
Remove ads

Кінатэатры ў Мінску існуюць з 1900 года[1]. На 2019 год у Мінску працуюць 22 кінатэатры, уключаючы 13 кінатэатраў, якія падкантрольныя дзяржаўнай структуры УП «Кінавідэапракат» Мінгарвыканкама[2]. Усе кінатэатры ў сталіцы з’яўляюцца лічбавымі[3].

Thumb
Мультыкомплекс «Беларусь»

Гісторыя

Колькасць
кінатэатраў
у розныя гады:
[1][4]

1935 5
1939 6
1951 4
1955 10
1958 17
1967 22
1979 24
1983 24
1988 25
1993 26
2019 22

У 1900 годзе прадпрымальнік Рыхард Штрэмер адкрыў у доме Ракаўшчыка на Захар’еўскай вуліцы першы ў горадзе кінатэатр. Першапачаткова ў ім паказваліся дыяпазітывы, потым нямыя фільмы[5]. У 19071914 гады з’явілася 5 кінатэатраў: «Гігант», «Ілюзіён», «Люкс», «Мадэрн», «Эдэн». За кароткі перыяд кінематограф стаў самым масавым відовішчам[6].

У 1918 годзе кінатэатры, прыватныя фільматэкі, кінаметаграфічнае абсталяванне і матэрыялы былі нацыяналізаваныя. У 1922 годзе усе кінематографы горада перайшлі ў вядзенне гарадскога аддзела народнай адукацыі[7]

У 1930-я гады XX стагоддзя ў кінатэатрах з’явіліся вестыбюлі, касы і ёмістыя залы на некалькі сотняў гледачоў.

У 19421943 гадах у захопленым і разбураным горадзе немцы пабудавалі двухпавярховы драўляны кінатэатр «Першы», які перажыў бамбёжку пры вызваленні Мінска. У 1950-я кінатэатр знеслі для пабудовы гасцініцы «Мінск». Астатнія кінатэатры былі разбураныя альбо знесеныя падчас рэканструкцыі горада.

У сярэдзіне 1950-х гадоў адкрыўся кінатэатр «Цэнтральны».

У сярэдзіне 1950-х гадоў у СССР пачалі будаваць тыпавыя цагляныя будынкі па праекце архітэктара Зоі Брод. У Мінску такімі сталі кінатэатры «Спартак» (1956) і «Авангард» (1956)[8].

У эпоху мінімалізма падчас праўлення Хрушчова па праекце архітэктара І. Зотавай былі пабудаваныя двухзальныя кінатэатры «Беларусь» (1961), «Камсамолец» (1961), «Мір» (1958), «Радзіма»[8].

У 1966 годзе адкрыўся кінатэатр «Партызан» з незвычайнымі архітэктурнымі формамі таго часу. У тым жа годзе адкрыўся галоўны дзіцячы кінатэатр «Піянер», які вылучаўся мадэрнізмам і зімовым садам з басейнам. Таксама былі папулярныя мабільныя кінатэатры ў аўтобусах ЗІС-155 — «Малютка» і «Вясёлка» (філіял кінатэатра «Перамога»[9]). З 1963 года ў парку Горкага ў самалёце ЛІ-2 працаваў кінатэатр «Пяты акіян»[8].

У 1970-80-я гады былі адкрытыя кінатэатры ў розных раёнах горада — «Маяк» (1970), які быў перайменаваны ў «Кіеў» у гонар дзён культуры УССР у БССР , «Сучаснік» (1971), «Дружба» (1974) у Чыжоўцы, «Вільнюс» (1976) у Зялёным Лузе, «Салют» (1978) у Серабранцы, «Электрон» (1981) у Курасоўшчыне[8].

У 1975 годзе адкрыўся самы вялікі кінатэатр горада — «Кастрычнік» на 1400 месцаў, а ў 1980 годзе — «Масква» з дзвюмя заламі на 1320 месцаў[8].

У 1980-я гады былі пабудаваныя кінатэатры «Аўрора» (1988) і «Бярэсце» (1989) — апошні кінатэатр, які быў пабудаваны ў савецкі час [8]. Напрыканцы 1980-х у горадзе працавала 26 кінатэатраў[10].

У 1997 годзе ўсе кінатэатры горада былі аб’яднаныя ў арганізацыю УП «Кінавідэапракат»[11].

У 2008 годзе адкрыўся кінатэатр «Беларусь», які стаў першым мульціплексам у краіне. Кошт праекту пабудовы — каля 12 мільёнаў долараў ЗША[11].

У 2013 годзе 8 кіназалаў перайшлі са стужкавага ў лічбавы фармат, у 2014 гэта зрабіў кінатэатр «Масква». Апошні аналагавы кінатэатр «Перамога» зачыніўся на рэканструкцыю ў 2017 годзе[12].

21 жніўня 2020 года спыніў працу аўтакінатэатр Silver Screen Open Air, 5 кастрычніка — Silver Screen Drive-in. Кінатэатры былі зачыненыя на зіму, але не аднавілі працу ў будучыні[13].

25 красавіка 2021 года з-за пераезду ў ГЦ Minsk City Mall, спыніў працу кінатэатр Silver Screen у ГЦ Galileo[14]. На яго месцы напрыканцы 2022 адкрыўся кінатэатр Skyline Cinema[15].

У сакавіку 2022 года з-за санкцый на фоне ўварвання Расіі ва Украіну многія сусветныя кінакампаніі, такія як The Walt Disney Company, Warner Bros, Paramount, Sony Pictures, адмовіліся ад супрацоўніцтва з Расіяй. Гэта паўплывала і на беларускія кінатэатры, бо правы на паказ фільмаў набываюцца ў асноўным у расійскіх партнёраў. З-за гэтага ў сакавіку 2022 года кінатэатры Silver Screen страцілі 40-50 % аўдыторыі[16].

Remove ads

Спіс кінатэатраў Мінска

У спісе прадстаўлены зачыненыя, існуючыя і будучыя кінатэатры Мінска. Яны размешчаныя ў алфавітным парадку.

Табліца:

  • Назва — назва кінатэатра;
  • Адкрыты — дата адкрыцця кінатэатра;
  • Закрыты — дата закрыцця для неіснуючых кінатэатраў;
  • Архітэктары — імя і прозвішча архітэктараў;
  • Адрас — адрас, дзе знаходзіцца кінатэатр;
  • Нататкі — дадатковыя тлумачэнні;
  • Спасылкі — крыніцы;

Існуючыя

Колерам вылучаныя часова зачыненыя кінатэатры

Больш інфармацыі Назва, Адкрыты ...

Будучыя

Больш інфармацыі Назва, Год адкрыцця ...

Закрытыя

Больш інфармацыі Назва, Адкрыты ...
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads