Кіноа
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кіноа — псеўдазерневая збожжавая культура, аднагадовая расліна, від роду Лебяда сямейства Аксамітнікавыя. Расце на схілах Анд у Паўднёвай Амерыцы. Багатая на пратэіны, вугляводы і мінералы. Культывуецца ў больш за 170 краінах.
Кіноа мае старажытнае паходжанне і было адным з найважнейшых відаў ежы індзейцаў у дакалумбаву эпоху. У цывілізацыі інкаў кіноа было адным з трох асноўных відаў ежы нароўні з кукурузай і бульбай. Інкі яго называлі «залатым збожжам».
Традыцыйная зона распаўсюджвання — даліны і тэрасы горных схілаў на вышыні 3000-4000 м над узроўнем мора, гэта значыць раёны з беднымі глебамі і суровымі кліматычнымі ўмовамі. Радзіма — берагі самага высакагорнага ў свеце суднаходнага возера Тытыкака.
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
