Кіпятка

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кіпя́тка — рака ў Зэльвенскім раёне Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Зэльвянка (басейн Нёмана).

Хуткія факты Кіпятка, Характарыстыка ...
Remove ads

Назва

Назва балцка-яцвяжскага паходжання.

Найбліжэйшы аналаг — сярод гідронімаў на старабалцкай тэрыторыі, рачная назва Кіпець (Кіпетка) на Верхнім Павоччы. Дакладны адпаведнік ёй (і коранем, і пашыральнікам) — прускі тапонім Kypyten (Kip-, -t-)[1].

Балцка-яцвяжскімі таксама з'яўляюцца назвы ракі Зэльва (у яе Кіпятка ўцякае) і яе прытокаў Шчыба, Сасва.

Водаапісанне

Даўжыня 8 км[2]. Пачынаецца каля вёскі Янаўшчына, упадае ў Зэльвянку за 2 км на поўнач ад гарадаскога пасёлка Зэльва.

На працягу 5,8 км каналізаваная: ад вёскі Холстава да аграгарадка Бародзічы (3,8 км) і ад гарадскога пасёлка Зэльва да вусця (2 км).

Зноскі

  1. В. Н. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. I // Балто-славянские исследования. 1986. Москва, 1988. С. 176-177.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads