Яўген Львовіч Заслаўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Яўген Львовіч Заслаўскі (20 мая 1920, Александрыя, Херсонская губерня — 6 ліпеня 2007, Мінск) — савецкі і беларускі архітэктар. Адзін з аўтараў генеральнага плана Мінска 1964 года. Кандыдат архітэктуры (1961). Прафесар архітэктуры БНТУ. Заслужаны архітэктар Беларусі (1980).

Хуткія факты Яўген Львовіч Заслаўскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 20 мая 1920 года ў Александрыі Херсонскай губерні ў яўрэйскай сям’і.

У 1941 годзе мабілізаваны, служыў у Маскоўскай і Прыволжскай ваеннабудаўнічых акругах. У 1945 годзе дэмабілізаваны, працягнуў вучобу ў Маскоўскім архітэктурным інстытуце, які ў 1949 годзе скончыў з адзнакай[1].

З 1949 года прызначаны старэйшым архітэктарам, затым — начальнікам аддзела планавання і забудовы Мінска ва Упраўленні па справах архітэктуры пры Савеце Міністраў БССР.

З 1953 года стаў кіраўніком майстэрні аб’ёмнага праектавання Мінгарпраекта. У 19601980 гадах — выкладчык Беларускага політэхнічнага інстытута. У далейшым ён стаў яго прафесарам. У 1962 годзе ён быў прызначаны першым намеснікам галоўнага архітэктара Мінска. З 1972 года — галоўны архітэктар Мінгарпраекта.

З 1973 года — галоўны архітэктар майстэрні раённай планіроўкі Мінскага філіяла ЦНДІП горадабудаўніцтва. З 1978 года — кіраўнік аддзела цэнтраў гарадоў навуковага аддзялення БелНДІПгорадабудаўніцтва.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1952 года. Член КПСС з 1942 года. Пражываў у Мінску.

Памёр 6 ліпеня 2007 года ў Мінску.

Remove ads

Сям’я

Жонка Заслаўскага — Вольга Барысаўна Ладыгіна (1922—2008) — карэнная мінчанка, удзельніца Вялікай Айчыннай вайны, выпускніца Маскоўскага архітэктурнага інстытута, заслужаны архітэктар Беларусі.

Працы

Thumb
Будынак Беларускага таварыства дружбы і культурных сувязяў з замежнымі краінамі
Thumb
Дом па вуліцы Казлова № 8/1

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): Кіраўскі мост цераз Заходнюю Дзвіну ў Віцебску (1952), будынак Беларускага таварыства дружбы і культурных сувязяў з замежнымі краінамі (1956), жылыя дамы па вуліцы Казлова (1958), ПДП жылога раёна Чыжоўка (1964), генпланы (1965, 1974), ТЭА генплана (1983) і ПДП забудовы цэнтра (1973) Мінска, схемы фарміравання гарадскіх і сельскіх населеных месцаў БССР на 2000 г. (1975, 1982) і раённай планіроўкі Брэсцкай, Гомельскай, Мінскай, Магілёўскай вобласці (1977)[2].

Аўтар навуковых прац, у тым ліку кніг: «Грамадскія цэнтры раённых населеных месцаў БССР» (Масква, 1963), «Мінск: Паваенны досвед рэканструкцыі і развіцці» (Масква, 1966, у аўтарскім калектыве), «Архітэктурна-планіровачная і прасторавая арганізацыя грамадскіх цэнтраў гарадскіх паселішчаў» (1987)[2].

Узнагароды

Зноскі

  1. Заславский Евгений Львович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads