Кіра Георгіеўна Муратава
кінарэжысёр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кіра Георгіеўна Муратава (пры нараджэнні Караткова, 5 лістапада 1934, Сарока, Бесарабія, Каралеўства Румынія — 6 чэрвеня 2018, Адэса, Украіна) — украінскі і савецкі кінарэжысёр, сцэнарыст і актрыса.
Remove ads
Біяграфія
Вывучала філалогію ў МДУ, у 1959 годзе скончыла рэжысёрскі факультэт УДІКа, дзе вучылася ў майстэрні Сяргея Герасімава і Тамары Макаравай.
У 1961 годзе Кіра Муратава стала рэжысёрам на Адэскай кінастудыі. Як сцэнарыст і рэжысёр Муратава дэбютавала ў 1962 годзе, разам са сваім будучым мужам Аляксандрам Ігаравічам Муратавым паставіла кароткаметражны фільм «Ля стромкага яра», праз два гады, з ім жа зняла поўнаметражную стужку «Наш сумленны хлеб». Першымі самастойнымі фільмамі «Кароткія сустрэчы» (1967) і «Доўгія праводзіны» (1971) рэжысёр заявіла пра цікавасць да сучаснай маральнай праблематыкі і неадназначных чалавечых характараў (фільмы былі «пакладзеныя на паліцу»).
Пасля скандалаў з кіраўніцтвам Адэскай кінастудыі ёй давялося з’ехаць з Адэсы ў Ленінград, дзе на «Ленфільме» з’явілася карціна «Зведваючы белы свет» (1978). У гэты перыяд яна пазнаёмілася з мастаком Яўгенам Галубенкам, які стаў яе другім мужам і суаўтарам сцэнарыяў. Сярод найбольш прыкметных яе прац — «Змена долі» (1987) і «Астэнічны сіндром» (1989), стужкі, якія звярнулі да сябе значную ўвагу крытыкі і грамадства.
Апошняя стужка рэысёра была ўдастоеная Спецыяльнага прыза журы «Срэбны мядзведзь» 40-га Берлінскага кінафестывалю (1990) і кінапрэміі «Ніка» за найлепшы гульнявы фільм (1991 год). Пасля прэм’еры карціны «Вечнае вяртанне» заявіла, што сыходзіць з кінематографа.
Памерла 6 чэрвеня 2018 года ў Адэсе.
Remove ads
Зноскі
- Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 15 кастрычніка 2015.
- БВК Анлайн — 1997. Праверана 7 чэрвеня 2018.
- Русланович Г. Г. Украінская праўда / пад рэд. М. С. Хайретдинівна — 2000. Праверана 7 чэрвеня 2018.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads