Кіра Глігараў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кі́ра Глі́гараў (макед.: Киро Глигоров, прозвішча пры нараджэнні Панчаў, 3 мая 1917, Шцп — 1 студзеня 2012, Скоп'е) — першы прэзідэнт Рэспублікі Македонія, вядомы македонскі і югаслаўскі (СФРЮ) палітык.
Глігараў нарадзіўся 3 мая 1917 года ў македонскім горадзе Шціп. Скончыў юрыдычны факультэт Белградскага ўніверсітэта. Удзельнічаў у Антыфашысцкім сходзе народнага вызвалення Македоніі (АСНОМ) — першым у гісторыі македонскім нацыянальным ўрадзе, адказваў у прэзідыуме АСНОМ за фінансы.
У пасляваенныя гады займаў адказныя пасады ў кіраўніцтве СФРЮ. У прыватнасці, займаў пасаду федэральнага сакратара (міністра) фінансаў у 1962—1967, намесніка старшыні Федэральнага выканаўчага савета (Урада) у 1967—1969. У гэтыя гады, будучы уплывовым палітыкам і эканамістам, ён актыўна прасоўваў ідэю эканамічных рэформаў у Югаславіі. Шырокая даследчая дзейнасць дапамагала яму ў стварэнні новых, прадуктыўных мадэляў эканомікі. Адной з сваіх задач ён бачыў пераход Югаславіі да рынкавых прынцыпаў.
27 студзеня 1991 абраны прэзідэнтам Македоніі, знаходзіўся на гэтай пасадзе да 19 лістапада 1999 года.
Remove ads
Зноскі
- Kiro Gligorov // Brockhaus Enzyklopädie
- Brozović D., Ladan T. Kiro Gligorov // Hrvatska enciklopedija — LZMK, 1999. — 9272 с.
- Kiro Gligorov, Macedonian independence leader dead Праверана 16 кастрычніка 2012.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #121823903 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
- Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads