Кірыл Валянцінавіч Васкаўцоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кірыл Валянцінавіч Васкаўцоў (нар. 15 жніўня 2003, Калінкавічы, Гомельская вобласць, Беларусь) — беларускі баскетбаліст. Цяжкі форвард. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь[1]. Выступаў за зборную Беларусі.
Remove ads
Біяграфія
Выхаванец СДзЮШАР №1 г. Калінкавічы. Першы трэнер — Алег Пятровіч Андрачык[2][3]. Навучаўся ў Мінску ў Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Мікалая Аляксандравіча Аляксеева[4].
З 2019 года выступаў за моладзевую, юніёрскую, рэзервовую і асноўную каманду БК «Мінск», а таксама за каманды «Мінска» па баскетболе 3х3[5].
Выступаў за юнацкую (2018—2019) і моладзевую (2021) зборную Беларусі. З 2025 года — гулец мужчынскай нацыянальнай зборнай Беларусі[6]. У складзе моладзевай зборнай (U-20) заваяваў сярэбраны медаль Еўрапейскага Кубка Выкліку-2021[7], у складзе юніёрскай зборнай (U-18) па баскетболе 3х3 — бронзавы медаль Кубка свету-2021[8]. У складзе моладзевай зборнай (U-20) па баскетболе 3х3 стаў чэмпіёнам II гульняў краін СНД-2023 у Мінску[9], сярэбраным прызёрам I гульняў краін СНД-2021 у Казані[10].
Remove ads
Кар’ера
- 2018—2019 — РДВАР (Мінск)
- 2019—2020 — Цмокі-Мінск (моладзевая каманда)
- 2019 — РЦАП-СДЮШАР (Мінск)
- 2020—2021 — Цмокі-Мінск (рэзервовая каманда)
- 2020—2021 — Цмокі-Мінск
- 2021 — Цмокі-Мінск (моладзевая каманда)
- 2021—2022 — Цмокі-Мінск (рэзервовая каманда)
- 2021—2022 — Цмокі-Мінск
- 2022—2024 — Мінск (рэзервовая каманда)
- з 2022 — Мінск
Дасягненні
Чэмпіён Беларусі (2): 2021/2022, 2023/2024.
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2024/2025.
Уладальнік Кубка Беларусі (1): 2021.
Зноскі
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads