Кайсын Шуваевіч Куліеў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кайсын Шуваевіч Куліеў
Remove ads

Кайсын Шуваевіч Куліеў (карач.-балк. Къулийланы Шуўаны жашы Къайсын; 1 лістапада 1917, с. Верхні Чагем, Чагемскі раён, Кабардзіна-Балкарыя — 4 чэрвеня 1985) — балкарскі паэт. Народны паэт Кабардзіна-Балкарыі (1967).

Хуткія факты Кайсын Шуваевіч Куліеў, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Вучыўся ў Дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва імя Луначарскага (1935—1939). Друкаваўся з 1934 года. У 1944 годзе незаконна высланы з Кабардзіна-Балкарыі, да 1957 года жыў у Кыргызстане. Паэтычныя цыклы «Мае суседзі» (1939—1945), «Песні цяснін» (1947—1951), кнігі вершаў «Паранены камень» (1964; Дзяржаўная прэмія РСФСР імя М. Горкага 1966), «Мір дому твайму!» (1967), «Кніга зямлі» (1972), «Краса зямная» (1980) і інш. — своеасаблівы летапіс гістарычнага мінулага і сучаснага балкарскага народа, прасякнуты пачуццём любові да Радзімы, жыццялюбствам, гуманізмам. Пераклаў на балкарскую мову верш Я. Купалы «А хто там ідзе?». На беларускую мову асобныя творы Куліева пераклалі Р. Барадулін, А. Куляшоў, У. Шахавец.

Дзяржаўная прэмія СССР (1974), Ленінская прэмія (1990).

Remove ads

Творы

  • Кніга зямлі. — Мн., 1974.
  • Собрание сочинений: В 3 томах. — М., 1976—1977.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads