Лабарыя
род лішайнікаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лаба́рыя (Lobaria) — род ліставатых лішайнікаў сямейства Лабарыевыя (Lobariaceae).
Remove ads
Апісанне
Слаявіна буйналіставатая з шырокімі лопасцямі, дыяметр 5—30 см. Зверху — характэрны сеткавы малюнак, знізу — кароткія раснічастыя рызоіды, месцамі голая. Ямкам на верхняй частцы адпавядаюць больш-менш выпуклыя месцы на ніжняй паверхні. Ніжняя паверхня густа або слаба лямцавая, месцамі голая, без цыфел або псеўдацыфел. Стрыжань рыхлы. Апатэцыі леканоравага тыпу, рассеяныя па ўсёй паверхні або па краі талома. Пладовыя целы сподкападобныя. Споры бясколерныя ці афарбаваныя, 2‑клетачныя, ад верацёнападобных да іголкападобных, бясколерныя або бурыя, па 8 у сумцы. Фікабіёнты з груп Trebouxia і Myrmecia.
Remove ads
Пашырэнне
Вядома каля 80 відаў. Пашыраны ва ўмеранай, трапічнай і субтрапічнай зонах абодвух паўшар’яў. Растуць на кары ліставых, радзей хвойных парод, на камянях сярод імхоў у хвойных і ліставых лясах. На тэрыторыі Беларусі сустракаюцца лабарыя лёгачная і лабарыя ямчатая (ямістая). Трапляецца пераважна ў лясах на ствалах і галінах, радзей — на скалах.
Літаратура
- Галубкоў У. У. Лаба́рыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 80. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
Спасылкі
- ЛАБАРЫЯ на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларуская энцыклапедыя»
- Лобария — род Lobaria: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Lobaria у базе біяразнастайнасці на сайце інфармацыйна-аналітычнай сістэмы «ООПТ России». (руск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads