Лавінія Аляксандраўна Бажбеук-Мелікян
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лавінія Аляксандраўна Бажбеук-Мелікян (3 красавіка 1922, Тыфліс, Грузінская ССР, СССР — 8 лістапада 2005, Ерэван, Арменія) — савецкая і армянская мастачка, сапраўдны член Расійскай акадэміі майстэрстваў[5], народны мастак Армянскай ССР.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў Тбілісі ў сям'і вядомага армянскага мастака Аляксандра Аляксандравіча Бажбеук-Мелікяна[6]. Дзеці бацькі ад яго другога шлюбу — сын Вазген і дачка Зулейка таксама сталі мастакамі.
У 1944 годзе скончыла Мастацкае вучылішча ім. П. Тэрлемезяна ў Ерэване, а ў 1951 годзе Маскоўскі мастацкі інстытут імя Сурыкава. Па сканчэнню навучання ў інстытуце Лавінія працавала над мазаічым пано ў Маскоўскім метро пад кіраўніцтвам народнага мастака СССР П. Д. Корына. Пасля гэтага вярнулася ў Арменію і працавала там.
Remove ads
Творчасць
Мастачка пісала краявіды Арменіі, карціны з жыцця армянскіх сялян; у апошнія гады яна працавала галоўным чынам у майстэрні, ствараючы партрэты сяброў-мастакоў, аўтапартрэты, нацюрморты, якія мастацтвазнаўцы лічаць вяршыняй яе творчасці[7].
На мастацтва Л.Бажбеук-Мелікян вялікі ўплыў зрабіла творчасць яе бацькі — Аляксандра Бажбеук-Мелікяна і Марціроса Сар'яна[7]. У яе працах злучаны традыцыі рускай рэалістычнай школы і нацыянальны каларыт армянскага мастацтва.
Remove ads
Персанальныя выстаўкі
Зноскі
- The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- Ով ով է. հայեր / пад рэд. Հ. Այվազյան — Երևան: Հայկական հանրագիտարան հրատարակչություն, 2005. — Т. 1. — С. 193.
- (Bažbeuková) Lavinia Bazhbeuk // abART Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Лавиния Бажбеук-Меликян. — ЕРЕВАН: ТИГРАН МЕЦ, 2006. — С. 85. — ISBN 99941-0-157-9.
- Лавиния Бажбеук-Меликян. — ЕРЕВАН: ТИГРАН МЕЦ, 2006. — С. 86.
- Новости — Армения(недаступная спасылка)
- Российская академия художеств | Академия художеств Архівавана 14 верасня 2012.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads