Лазаравічы

сербская дынастыя From Wikipedia, the free encyclopedia

Лазаравічы
Remove ads

Лазаравічы — два пакаленні кіраўнікоў Сербскай дэспатыі і Мараўскай Сербіі на мяжы XIV і XV стагоддзяў: святы Лазар і яго дзеці.

Thumb
Фрэска з выявай Лазара і Міліцы
Хуткія факты Лазаравічы, Краіна ...

Лазар Хрэбелянавіч (1329-89) атрымаў права на прастол шляхам шлюбу з Міліцай, апошняй з царскага роду Няманічаў. З 1371 года Лазар — апошні незалежны кіраўнік сярэдневяковай Сербіі. Ён паклаў галаву ў фатальнай для сербскай дзяржаўнасці бітве на Косавым полі і быў прылічаны праваслаўным духавенствам да ліку святых.

Крыніцы згадваюць восем ці дзевяць дзяцей Лазара і Міліцы. Старэйшы сын, Стэфан Лазаравіч, кіраваў у Сербіі да ўласнай смерці ў 1427 годзе. Дзяцей ад шлюбу з дачкой лесбаскага кіраўніка Якопа Гатылузіа не меў.

Пасля смерці Стэфана ўладу ў Сербіі атрымалі ў спадчыну нашчадкі яго старэйшай сястры Мары і Вука Бранкавіча — гл. Бранкавічы.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads