Лазар Маркавіч Лісіцкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Лазар Маркавіч Лісіцкі
Remove ads

Лазар Маркавіч (Мордухавіч) Лісіцкі (10 (22) лістапада 1890 г., с. Пачынок, Смаленская губерня (цяпер Смаленская вобласць) — 30 снежня 1941 г., Масква) — савецкі мастак і архітэктар, таксама шырока вядомы як «Эль Лісіцкі».

Хуткія факты Лазар Маркавіч Лісіцкі, Імя пры нараджэнні ...

Эль Лісіцкі адзін з выдатных прадстаўнікоў рускага і яўрэйскага авангарда. Сумесна з Казімірам Малевічам распрацоўваў асновы супрэматызму.

У 1918 годзе ў Кіеве Лісіцкі стаў адным з заснавальнікаў «Култур-лігэ» (ідыш: ліга культуры) — авангарднага мастацкага і літаратурнага аб’яднання, якія ставілі сваёй мэтай стварэнне новага яўрэйскага нацыянальнага мастацтва. У 1919 годзе па запрашэнні Марка Шагала пераехаў у Віцебск, дзе выкладаў у Народным мастацкім вучылішчы (1919—1920).

У 1917—1919 гадах Лісіцкі прысвяціў сябе ілюстрацыі твораў сучаснай яўрэйскай літаратуры і ў асаблівасці дзіцячай паэзіі на мове ідыш, стаўшы адным з заснавальнікаў авангарднага стылю ў яўрэйскай кніжнай ілюстрацыі. У адрозненне ад схільнага да традыцыйнага яўрэйскага мастацтва Шагала, з 1920 года Лісіцкі пад уплывам Малевіча звярнуўся да супрэматызму.

Remove ads

Зноскі

  1. Лисицкий Лазарь Маркович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>
  2. Traynor I. Precious plunder // The Guardian.com — 2001. — ISSN 1756-3224; 1354-4322; 0261-3077
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q113956063'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5614018'></a>
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads