Лаканец

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Лакане́цвозера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці, за 6 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Ушачы, каля вёскі Матырына, у басейне ракі Ушача.

Хуткія факты Лаканец, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні возера 0,1 км². Даўжыня 0,4 км, найбольшая шырыня 0,34 км. Найбольшая глыбіня 5,1 м, сярэдняя — 2,9 м. Даўжыня берагавой лініі 1,24 км. Аб’ём вады ў возеры 0,29 млн м³. Плошча вадазбору 0,75 км².

Катлавіна возера эварзійнага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 10—15 м (на ўсходзе 6—8 м), пераважна спадзістыя, на захадзе невыразныя, парослыя хмызняком. Берагі сплавінныя. На поўначы і ўсходзе берагі нізкія, пясчаныя. Пойма шырынёй 20—200 м, забалочаная, пад хмызняком. Дно плоскае, высланае ілам і крэменязёмістым сапрапелем. Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Зарастае да глыбіні 2—2,3 м. На паўночным усходзе злучана ручаём з возерам Матырына.

Remove ads

Літаратура

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. 10 000 экз. ISBN 5-85700-133-1.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — С. 127. — 599 с. 10 000 экз.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads