Матырына (возера)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Маты́рына, Матырынскае — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Ушача, за 6 км у напрамку на поўнач ад гарадскога пасёлка Ушачы, каля вёскі Матырына.
Плошча паверхні возера 1,38 км². Даўжыня 1,7км, найбольшая шырыня 1,4 км, даўжыня берагавой лініі каля 7 км. Найбольшая глыбіня 6 м, сярэдняя 3,6 м. Плошча вадазбору 178 км².
Катлавіна возера трохвугольнай формы. Схілы катлавіны вышынёй да 25 м, месцамі з валунамі. Берагавая лінія звілістая, утварае залівы. Берагі нізкія, у паўночнай частцы возера сплавінныя. Дно возера ў прыбярэжнай частцы пясчанае, глыбей — ілістае, у паўночным заліве выслана сапрапелем. На возеры 3 астравы агульнай плошчай каля 1 га. Возера зарастае. Праз возера працякае рака Альзініца. На паўднёвым захадзе злучана ручаём з возерам Лаканец, на поўначы ўпадае канава з возера Лінне.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, акунь, гусцяра, плотка, лінь, краснапёрка і іншыя віды рыб.
На паўднёвы ўсход ад возера пралягае аўтамабільная дарога Н3701.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads