Ларыса Емяльянаўна Мікуліч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ларыса Емяльянаўна Мікуліч (нар. 1 мая 1956, в. Чапунь Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларуская артыстка тэатра лялек.
Remove ads
Біяграфія
Скончыла Юрацішкаўскую базавую школу, затым паступіла на тэатральнае аддзяленне Гродзенскага культурна-асветніцкага вучылішча. Скончыла Мінскі інстытут культуры ў 1981 годзе. Працавала ў Магілёўскім тэатры лялек.
У Гродзенскім абласным тэатры лялек з 2000 года. У 2010 годзе атрымала Прыз Беларускага саюза тэатральных дзеячаў «Крыштальны анёлак» — «За ўклад у развіццё беларускага тэатра лялек».
Ларыса Мікуліч з’яўляецца лаўрэатам і ўдзельнікам міжнародных фестываляў.
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1985 года.
Remove ads
Творчасць
Сярод роляў: Лэдзі Макбет, Геката («Трагедыя аб Макбеце» У. Шэкспіра), Камерыстка, Кабета, Каралева Бона («Паляванне на зубра» А. Жугжды), Каралева, Баба-Яга і інш. («Царэўна-жаба» Н. Гернет), Тытанія, Іпаліта («Сон у летнюю ноч» У. Шэкспіра), Яна («Чай на дваіх» А. Жугжды), Чорны, Фокуснік («Паэма без слоў» Я. Купалы), Чорная Дама («Прыгажуня і Пачвара» А. Жугжды), Пашанька («Марозка» М. Шурынавай), Кладзіна («Чырвоны Капялюшык» П. Кандрусевіча і А. Жугжды), Царэўна Аграфена, Цётка з акардэонам («Чароўны пярсцёнак» А. Жугжды), Герміёна («Зімовая казка» У. Шэкспіра), Бабуля, Анёл («Каралева Снягоў» А. Жугжды), Каза («Коткін дом» С. Маршака), Марта, Мыш, Жаба («Сапраўдная гісторыя Пярсцяначкі» А. Жугжды), Дама, Графіня Ганна Фядотаўна С-кая, Фон Мек Надзея Філарэтаўна, Лізавета Іванаўна («Пікавая дама» А. Пушкіна і П. Чайкоўскага).
Remove ads
Узнагароды
- Лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі Беларусі ў намінацыі «Найлепшая жаночая роля» за спектакль «Пікавая дама» (2012).
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads