Ларыса Паўлаўна Максімава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ларыса Паўлаўна Максімава (29 мая 1939, Віцебск, БССР) — беларуская піяністка, канцэртмайстар. Заслужаная артыстка Беларускай ССР (1982).
Remove ads
Біяграфія
У 1964 годзе скончыла Беларускую кансерваторыю (клас Р. Шаршэўскага). З 1964 года — канцэртмайстар Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Беларусі.
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1984 года.
Прафесійная дзейнасць
Выступае з вядучымі інструменталістамі і вакалістамі рэспублікі, інструментальнымі калектывамі, у тым ліку з ансамблем «Кантабіле», асаблівую ўвагу аддае прапагандзе беларускай музыкі. Зрабіла шмат запісаў для тэлебачання і радыё.
Аўтар і вядучая цыклаў канцэртаў «Рамантычная песня ХІХ стагоддзя» ў зале камернай музыкі Беларускай філармоніі (1990—1994), праграмы «У пошуках гармоніі» на Беларускім тэлебачанні (з 1997 года).
Музычны кіраўнік праграмы «Вянок няздзейсненых мар» на фестывалі, прысвечаным 170-годдзю з дня смерці Л. Бетховена (Бон, 1997).
Remove ads
Літаратура
- Максімава Ларыса Паўлаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 545. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads