Лас-Пальмас
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лас-Пальмас (ісп.: Las Palmas) — горад у Іспаніі, які размяшчаецца ў аўтаномнай супольнасці Канарскія астравы і разам з горадам Тэнэрыфэ з’яўляецца сталіцай гэтай супольнасці. Амаль палова (45,9 %) насельніцтва на востраве Гран-Канарыя, на якім размяшчаецца горад, і 18,35 % ад усіх жыхароў астравоў жывуць у гэтым горадзе. Лас-Пальмас з’яўляецца найбуйнейшым горадам Еўрапейскага Саюза, які ляжыць па-за межамі еўрапейскага кантынента. Ён размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы іспанскага вострава Гран-Канарыя, прыкладна за 150 км ад узбярэжжа паўночна-заходняй Афрыкі ў Атлантычным акіяне.
Remove ads
Гісторыя
Заснаваны 24 чэрвеня 1478 года Хуанам Рэхонам і войскамі Кастыліі пасля перамогі над гуанчамі, карэнным насельніцтвам Канарскіх астравоў. У 1492 годзе Хрыстафор Калумб зрабіў прыпынак у Лас-Пальмасе перад сваім першым плаваннем у Амерыку. На зваротным шляху ў Іспанію ён таксама спыняўся ў горадзе. Сёння ў яго гонар названы музей у гарадскім квартале Вегета.
У 1595 годзе на востраў было некалькі нападаў з боку англійскіх карсараў, у тым ліку Джона Хокінса і Фрэнсіса Дрэйка. Аднак Лас-Пальмас не быў узяты. Горад выстаяў і пад націскам галандскага мараплаўцы П’ера ван дэр Доеса ў 1599 годзе. 28 чэрвеня 1599 года адбылася вырашальная бітва паміж галандскімі і іспанскімі войскамі, пасля якой Галандыя была вымушаная раз і назаўжды забыцца пра прэтэнзіі на Канарскія астравы. У гонар гэтай перамогі быў пабудаваны Сабор Канарскіх астравоў (па-іспанску: Catedral de Canarias), прысвечаны Святой Ганне, заступніцы горада.
Remove ads
Клімат
Лас-Пальмас мае субтрапічны клімат, мяккі і цёплы на працягу ўсяго года. Паводле даследавання, праведзенага Томасам Уітмарам з Сіракузскага ўніверсітэта ў ЗША, аўтарам прац па кліматалогіі, Лас-Пальмас мае «найлепшы клімат у свеце»[1].
Халоднае Канарскае цячэнне астуджае горад, пры гэтым адначасова зніжае колькасць ападкаў, у выніку за год выпадае крыху больш за 100 мм ападкаў. Міжсезонныя ваганні, дзякуючы ўплыву Азорскага антыцыклону, невялікія.
Remove ads
Гарады-пабрацімы
Altagracia de Orituco[d], Венесуэла
Garachico[d], Іспанія
Віга, Іспанія
Кадыс, Іспанія
Каракас, Венесуэла
Мосталес, Іспанія
Нуадзібу, Маўрытанія
Пальма-дэ-Мальёрка, Іспанія
Прая, Каба-Вердэ
Рабат, Марока
Ротэрдам, Нідэрланды
Саламанка, Іспанія
Сан-Антоніа, ЗША (25 верасня 1975)[2][3][…]
Сан-Крыстобаль-дэ-ла-Лагуна, Іспанія
Херэс-дэ-ла-Франтэра, Іспанія
Чымботэ[d], Перу
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads