Сан-Крыстобаль-дэ-ла-Лагуна

горад на Канарскіх астравах, Іспанія From Wikipedia, the free encyclopedia

Сан-Крыстобаль-дэ-ла-Лагунаmap
Remove ads

Сан-Крыстобаль-дэ-ла-Лагуна (ісп.: San Cristóbal de La Laguna) — горад у Іспаніі, які размяшчаецца ў аўтаномнай супольнасці Канарскія астравы на поўначы вострава Тэнэрыфэ. Горад з’яўляецца трэцім паводле колькасці насельніцтва ў сваёй супольнасці. Разам з Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ звязаны трамваям. Гістарычны цэнтр горада занесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў 1999 годзе.

Хуткія факты Краіна, Аўтаномная супольнасць ...
Remove ads

Гісторыя

У 1494 годзе ў гэтым месцы прайшла Бітва пры Агуэры. Горад быў заснаваны паміж 1496 і 1497 гадамі Алонсам Фернандэсам дэ Луга і быў сталіцай вострава пасля сканчэння заваёвы астравоў. Прыбярэжная тэрыторыя некалькі разоў падвяргалася нападам піратаў. Універсітэт Ла-Лагуны быў заснаваны ў 1701 годзе.

Скарачэнне колькасці насельніцтва і эканомікі ў XVIII стагоддзі прывяло да таго, што сталіца была перанесена ў Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ ў 1723 годзе. Санта-Крус з тых часоў з’яўляецца сталіцай вострава Тэнэрыфэ. Паўночны аэрапорт Тэнэрыфэ быў адкрыты ў 1930-х гадах, сёння ён пашыраецца за кошт павелічэння выкарыстання малабюджэтнымі авіякампаніямі.

Гістарычны цэнтр быў унесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА 2 снежня 1999 года. Некалькі вуліц гістарычнага значэння былі зачыненыя да аўтамабільных перавозак.

Remove ads

Адукацыя

У горадзе размяшчаецца буйны Універсітэт Ла-Лагуны.

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Гарады-пабрацімы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads