Ла-Грасьёса
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ла-Грасьёса (ісп.: La Graciosa) — невялікі востраў у складзе Канарскага архіпелага . Плошча — 29,05 км². Насельніцтва (2018) — 734 чал.
Remove ads
Геаграфія
Ла-Грасьёса — востраў вулканічнага паходжання, які месціцца за 1,16 км ад паўночна-заходняга берага большага па плошчы вострава Лансаротэ, адміністрацыйна падпарадкаваны муніцыпалітэту Тэгізэ на Лансаротэ. Найвышэйшы пункт (266 м) — гара Агухас-Грандэс уяўляе сабою старажытны вулканічны конус з невялікай кальдэрай. Клімат субтрапічны засушлівы. З-за рэдкіх ападкаў на востраве адчуваецца недахоп пітной вады.
На Ла-Грасьёса няма дарог са штучным пакрыццём. Адзінае сталае паселішча Калета-дэль-Сэба знаходзіцца ў паўднёва-усходняй частцы. У мінулым тут здабывалі соль.
Remove ads
Прырода
Суша пакрыта ксерафітнай расліннасцю. Шырока распаўсюджаны акацыя, алоэ, інтрадуцыраваная агава. Фаўна прадстаўлена шматлікімі марскімі птушкамі, казуркамі, яшчаркамі.
Гісторыя
У 1402 годзе востраў быў захоплены нармандцам Жанам дэ Бетанкурам і пасля далучаны да Іспаніі. З-за неспрыяльных геаграфічных умоў на ім доўгі час не ствараліся сталыя паселішчы. Востраў прыцягваў піратаў. У 1730 годзе жыхары суседняга вострава Лансаротэ ратавалі на Ла-Грасьёса свойскую жывёлу, паколькі пашы на самім Лансаротэ аказаліся пакрыты попелам пасля вывяржэння вулкана.
У 1812 годзе востраў быў далучаны да муніцыпалітэта Тэгізэ. На ім пачалі сяліцца рыбакі і здабытчыкі солі. У нашы дні развіваецца турызм, абмежаваны як малой плошчай сушы, так і пагрозай рэдкім прыродным рэсурсам.
У 2018 годзе ўрад Канарскіх астравоў афіцыйна прызнаў Ла-Грасьёса восьмым населеным востравам архіпелага.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads