Леанард Аляксандравіч Кажарскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Леанард Аляксандравіч Кажарскі (23 мая 1930, пас. Чарэя, Чашніцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі архітэктар.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў у 1950 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум. Працаваў у Белпрампраекце, Лендзіпрашахце ў Ленінградзе, з 1970 года — галоўны архітэктар праектаў у Белбыттэхпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1965 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць


Асноўныя працы: жылы дом па вул. Валадарскага, лабараторны корпус з эксперыментальнай вытворчасцю СКБ-3 (1964) у Мінску, Дамы быту ў Іванаве (1974), Бабруйску (1975), Ваўкавыску (1976), Барысаве (1977), па вуліцы князя Паскевіча, 12 у Добрушы (1982), Мазыры (1984), Слуцку (1985), Полацку (1986), станцыі аўтатэхабслугоўвання легкавых аўтамабіляў у Гродне (1978) і Брэсце (1980).
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны бронзавым медалём ВДНГ СССР (1963).
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads