Леанід Аляксеевіч Ермантовіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Леанід Аляксеевіч Ермантовіч (17 лютага 1956, в. Красноўцы, Лідскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Хуткія факты Леанід Аляксеевіч Ермантовіч, Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 17 лютага 1956 года ў в. Красноўцы Лідскага раёна Гродзенскай вобласці.

Скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства; Мінскую вышэйшую партыйную школу, спецыяліст у галіне партыйнага і савецкага будаўніцтва.

Працаваў выхавальнікам інтэрната, выхавальнікам групы прадоўжанага дня Красноўскай сярэдняй школы Лідскага раёна Гродзенскай вобласці; загадчыкам аддзела камсамольскіх арганізацый Лідскага райкама ЛКСМБ; інструктарам, загадчыкам сектара па рабоце камсамольскіх арганізацый прафтэхадукацыі Гродзенскага абкама ЛКСМБ; першым сакратаром Дзятлаўскага райкама ЛКСМБ; загадчыкам арганізацыйнага аддзела, другім сакратаром Дзятлаўскага райкама КПБ Гродзенскай вобласці; начальнікам упраўлення па працы і сацыяльнай абароне насельніцтва, намеснікам старшыні па пытаннях ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС і надзвычайных сітуацый Дзятлаўскага райвыканкама; старшынёй Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў; намеснікам старшыні Дзятлаўскага райвыканкама па інфармаванні насельніцтва, сувязях з грамадскасцю і сацыяльных праблемах; начальнікам упраўлення арганізацыйна-кадравай работы Гродзенскага аблвыканкама.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі».

Асабістае жыццё

Жанаты, мае сына.

Зноскі

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads