Леанід Пятровіч Смаляк
вучоны ў галіне геабатанікі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Леанід Пятровіч Смаля́к[1] (8 чэрвеня 1923 — 28 сакавіка 1995) — вучоны ў галіне геабатанікі, доктар біялагічных навук (1968), прафесар (1979).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Асобіна Гомельскага павета Гомельскай губерні (зараз у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Беларускі лесатэхнічны інстытут у 1948 годзе. З 1950 года працаваў у Інстытуце лесу Акадэміі навук БССР, дзе ў 1956—1960 гадах займаў пасаду загадчыка аддзела гідралесамеліярацыі і глебазнаўства, у 1963—1971 гадах — намеснік дырэктара па навуковай рабоце[2]. У 1971—1977 гадах Л. П. Смаляк на пасадзе загадчыка лабараторыі прадукцыйнасці і воднага рэжыму фітацэнозаў[2] Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча. З 1977 года працаваў загадчыкам кафедры дэндралогіі і фізіялогіі раслін Беларускага тэхналагічнага інстытута.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Аўтар прац па гідралесамеліярацыі, лясным балотазнаўстве, лесаводстве; экалогіі раслін.
Сярод апублікаванага:
- Влияние уровня грунтовых вод на потребление минеральных веществ сосной из почвы // Доклады АН БССР. — 1963. — Т. 7. — № 9.
- Эколого-физиологические основы мелиорации почв агрофитоценозов. / Л. П. Смоляк, В. Г. Реуцкий; АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича. — Мн., 1974;
- Водное питание и продуктивность основных фитоценозов. — Мн., 1978;
- Дендрология: [Учеб. пособие для вузов по спец. 31.12 «Лесн. и садово-парковое хоз-во»] / Л. П. Смоляк, В. Г. Антипов, И. В. Гуняженко. — Мн.: Вышэйшая школа, 1990. — ISBN 5-339-00401-5
Remove ads
Узнагароды
- Ордэн Айчыннай вайны II ступені (1985)
- Медаль «За адвагу»
- Дзяржаўная прэмія БССР 1972 года
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads