Леанід Сямёнавіч Фірысанаў

савецкі беларускі партыйны, дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Леанід Сямёнавіч Фірысанаў
Remove ads

Леані́д Сямё́навіч Фірыса́наў (5 сакавіка 1928, пас. Красны Кут, Краснакуцкі раён Саратаўскай вобласці — 4 ліпеня 2017, Мінск) — савецкі беларускі партыйны, дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч, намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР (1983—1990), сакратар ЦК КПБ (1978—1983).

Хуткія факты Леанід Сямёнавіч Фірысанаў, Намеснік Старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Ленінградскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (1950), Вышэйшая партыйная школа пры ЦК КПСС (1960).

Працаваў на чыгунцы ў Полацку, Смаленску, Віцебску, першы сакратар Чыгуначнага райкама КПБ (1961—1964), у апараце Віцебскага абкама КПБ: загадчык аддзела, з 1968 года сакратар, з 1977 года другі сакратар абкама. З 1978 года абраны сакратаром ЦК КПБ, з 1983 года намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР.

Узнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, дзвюма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Знак Пашаны, медалямі.

Член ЦК КПБ з 1979 года, член Бюро ЦК КПБ з 1978 года. Дэпутат ВС БССР у 1980—1990 гадах.

Remove ads

Літаратура

  • Фирисанов Леонид Семёнович // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т.5. Биографический справочник. / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1981. — Т. 5. — 740 с. — 50 000 экз.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads