Леапольд Кні

From Wikipedia, the free encyclopedia

Леапольд Кні
Remove ads

Карл Ігнат Леапольд Кні (ням.: Carl Ignaz Leopold Kny; 6 ліпеня 1841, Брэслау26 чэрвеня 1916, Берлін) — нямецкі батанік, які вывучаў, у асноўным, грыбы, імхі, папараці і водарасці.

Хуткія факты Леапольд Кні, Дата нараджэння ...
Хуткія факты Сістэматык жывой прыроды ...

Вучыўся ў Брэславе, Мюнхене і ў БерлінеАляксандра Браўна).

З 1873 года прафесар фізіялогіі раслін у Берлінскім універсітэце і ў Вышэйшай земляробчай школе, дырэктар Інстытута фізіялогіі раслін. Сярод яго вучняў у Берліне быў фізіёлаг раслін Герман Фёхтынг (1847-1917)[2].

Кні вядомы выданнем насценных табліц па ўсіх аддзелах батанікі (ням.: Botanische Wandtafeln). Гэта цудоўнае выданне ўяўляе сабой навуковую працу, заснаваную на самастойных даследаваннях. Тэкст, які на 554 старонках тлумачыць табліцы, часта ўтрымліваў шэраг вельмі каштоўных манаграфій. Ілюстрацыйная частка адрознівалася дэталёвай прапрацоўкай. Выданне пачалося ў 1874 годзе і скончылася ў 1911 годзе. Былі выдадзены 117 табліц.

Remove ads

Навуковыя працы

  • Beiträge zur Entwickelungsgeschichte der laubigen Lebermoose (Лейпцыг, 1864)
  • Ueber Bau und Entwickelung des Farnantheridiums (Берлін, 1869)
  • Beiträge zur Entwickelungsgeschichte der Farnkräuter // Pringsheim’s Jahrbuch, VII, 1872
  • Entwickelung der Parkeriaceen // Nova acta Acad. Leop. Carol., XXXVII, 1875
  • Ueber das Dickenwachsthum des Helzkörpers in seiner Abhängigkeit von äusseren Einflüssen (Берлін, 1882)
Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads