Васілішкі

аграгарадок у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Васілішкіmap
Remove ads

Васілі́шкі[1] (трансліт.: Vasiliški, руск.: Василишки) — аграгарадок у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці, на левым беразе ракі Шкардзянка пры ўтоку яе ў Лебяду. Адміністрацыйны цэнтр Васілішкаўскага сельсавета. Насельніцтва 1560 чал. (2001). Знаходзяцца за 22 км на паўночны ўсход ад Шчучына.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Назва

Старадаўняе беларускае прозвішча Васіловіч, распаўсюджаннае на Астравеччыне і Віленшчыне, можа быць звязаным з усходнецаркоўным іменем «Васіль» (ад яго — пераважная большасць прозвішчаў тыпу Васілевіч, Васілеўскі) ці са старалітоўскім двухасноўным іменем Va-silas.

Гісторыя

У пісьмовых крыніцах Васілішкі ўпершыню згадваюцца ў першай палове XV стагоддзя. Пад 1486 годам паселішча значыцца як мястэчка, што ў канцы XV — пачатку XVI стст. было сталіцай павету. Цягам 1499—1766 гадоў існавала Васілішкаўскае староства, першымі ўладальнікамі якога былі: Ян Сцяцковіч (1499), Ян Радзівіл (1500—1501), Васіль Львовіч Глінскі (1501—1504), Станіслаў Кішка (1505—1506; відаць ад гэтага прозвішча і паходзіць мянушка жыхароў Васілішак — «кішкары»), Ян Шчытовіч (1507—1515), Якуб Кунцэвіч (1518—1523), Ян Радзівіл (1523—1541). У 1659 годзе ў Васілішках адбыўся соймік Лідскага павета. У другой пал. XVIII ст. староства знаходзілася ва ўладанні Міхала Казіміра Агінскага.

Першы драўляны касцёл Святога Апостала Пятра збудавалі ў Васілішках па загаду вялікага князя Казіміра ў 1489 годзе (8086 вернікаў). У Трынаццацігадовую вайну ў 1655 годзе маскоўскія захопнікі зруйнавалі бажніцу. У 1658 годзе Марцін Дамінік Лімонт, суддзя лідскага земства і будучы кашталян віцебскі, заснаваў драўляны кляштар дамініканцаў, а Кацярына Францкевіч з роду Абрахамовічаў у 1662 годзе ахвяравала на яго ўладкаванне 10 000 злотых. У часы Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) у лютым 1706 года ў кляштары на некаторы час спыняўся кароль і вялікі князь Станіслаў Ляшчынскі (тым часам кароль шведскі Карл XII знаходзіўся ў мястэчку Жалудок). Цягам 1769—1832 гадоў сіламі манахаў будаваўся мураваны кляштарны корпус (у 1773 годзе было 11 манахаў). У 1769 годзе пачалося будаванне мураванага касцёла, кансекраванага біскупам Валазіцкім у 1790 годзе.

Thumb
Касцёл па перабудове на царкву (МП)

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Васілішкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці Лідскага павета. Станам на 1829 год у мястэчку было 144 будынкі (75 хрысціянскіх і 69 іўдзейскіх). Па здушэнні вызваленчага паўстання ў 1832 годзе расійскія ўлады ліквідавалі кляштар дамініканцаў. На 1863 год — 88 жылых дамоў; на 1866 год — 244 будынкі, царква, касцёл, сінагога, акруговая сядзіба паліцыі, паштовая станцыя і народная школа (86 вучняў у 1885); на 1895 годзе — 130 двароў. З пачаткам Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе мястэчка занялі нямецкія войскі.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Васілішкі апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. Станам на 1921 год у мястэчку было каля 275 двароў, гмінная ўправа, касцёл, пошта, кожны аўторак праводзіліся кірмашы.

Thumb
Забудова аграгарадка

У 1939 годзе Васілішкі ўвайшлі ў БССР, дзе 15 студзеня 1940 атрымалі афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу і сталі цэнтрам раёна Баранавіцкай вобласці. У 1940 існавалі электрастанцыя (магутнасць 17 кВт), завод вырабу фанеры, 2 паравыя млыны, амбулаторыя, ветэрынарны пункт, клуб, бальніца (на 25 ложкаў), аптэка, пошта і тэлеграф. У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 да 12 ліпеня 1944 Васілішкі знаходзіліся пад нямецкай акупацыяй. 3 жніўня 1954 статус паселішча панізілі да вёскі, а цэнтр Васілішкаўскага раёна перанеслі ў г.п. Астрына[2]. 20 студзеня 1960 Васілішкаўскі раён скасавалі, вёска ўвайшла ў склад Радунскага, з 25 снежня 1962 — Шчучынскага раёна. Станам на 1970 тут было 300 двароў, на 1 студзеня 2001—548.

Remove ads

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1829 год — 1096 чал., у тым ліку 575 хрысціян і 521 іўдзей[3]; 1863 год — 1859 чал.; 1866 год — 1841 чал., з іх каталікоў 453, праваслаўных 5, іўдзеяў 1383[4]; 1869 год — 1229 чал.[5]; 1886 год — 931 чал.; 1897 год — 2781 чал., у тым ліку 2081 іўдзей
  • XX стагоддзе: 1905 год — 1983 чал.; 1919 год — 1891 чал.; 1921 год — 1874 чал., з іх каталікоў 641, праваслаўных 9, іўдзеяў 1223, іншых 1; 1940 год — 2596 чал.; 1970 год — 909 чал.[6]; 1992 год — 2678 чал.[7]
  • XXI стагоддзе: 1 студзеня 2001 год — 1560 чал.[8]; 2019 год — 1521 чал.

Інфраструктура

Thumb
Васілішкаўскі цэнтр культуры і вольнага часу

У Васілішках працуюць школа, дашкольная ўстанова, бальніца, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Славутасці

Галерэя

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads