Леерсія рысападобная

From Wikipedia, the free encyclopedia

Леерсія рысападобная
Remove ads

Леерсія рысападобная[1][2], або Рысаўка рысавая (Leersia oryzoides) — від аднадольных раслін роду Леерсія (Leersia) сямейства Метлюжковыя (Poaceae). Першая назва віду, Phalaris oryzoides L.basionym, была апублікавана шведскім сістэматыкам Карлам Лінеем; перанесены ў склад роду Леерсія Улафам Сварцам  (руск.) у 1788 годзе[3][4].

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання

Распаўсюджаная ад умеранага пояса Паўночнага паўшар’я да паўночнага ўсходу Мексікі[5].

Расце па берагах ручаёў на вільготных месцах[6].

Батанічнае апісанне

Карэнішчавы геафіт або гемікрыптафіт[5].

Дастаткова буйная шматгадовая расліна[6].

Лісце шыракалінейнай формы, шурпатыя па сярэдняй жылцы і на краях[6].

Суквецце — друзлая мяцёлка з моцна сціснутымі каласкамі[6].

Плод — зярняўка жоўтага колеру[2].

Прыродаахоўная сітуацыя

Леерсія рысападобная занесена ў Чырвоныя кнігі Растоўскай, Самарскай, Томскай абласцей, рэспублік Татарстан і Удмуртыя (Расія); у Чырвоныя кнігі Днепрапятроўскай, Данецкай, Львоўскай абласцей (Украіна), а таксама ў Чырвоную кнігу Эстоніі[2].

Сінонімы

Сінанімічныя назвы[5]:

  • Asperella oryzoides (L.) Lam.
  • Asprella flexuosa Dulac nom. illeg.
  • Asprella oryzoides (L.) Schreb
  • Ehrhartia clandestina Weber
  • Homalocenchrus oryzoides (L.) Mieg ex Pollich
  • Homalocenchrus oryzoides (L.) Haller
  • Leersia asperrima Willd. ex Trin. nom. inval.
  • Leersia oryzoides f. clandestina (Weber) Eames
  • Leersia oryzoides f. glabra Eaton
  • Leersia oryzoides f. inclusa (Weisbord ex Baen.) Dörfl.
  • Leersia oryzoides f. maculosa (Waisb.) Soó
  • Leersia oryzoides f. picta (Waisb.) Soó
  • Oryza clandestina (Weber) A. Braun ex Asch.
  • Oryza clandestina f. inclusa Weisbord ex Baen.
  • Oryza clandestina f. maculosa Waisb.
  • Oryza clandestina f. аўтар Weisbord ex Baen.
  • Oryza clandestina f. picta Waisb.
  • Oryza oryzoides (L.) Dalla Torre & Sarnth.
  • Phalaris oryzoides L.basionym
  • Poa hoffmanniana Opiz nom. inval.
  • Poa paludosa Honck.
Remove ads

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 73. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Леерсія рысападобная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  3. FLORA Архівавана 5 сакавіка 2016.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads