Леў Паўлавіч Розанаў

вучоны, урач From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Леў Паўлавіч Ро́занаў[3] (руск.: Лев Павлович Розанов; 25 (13) красавіка 1888 — 1 снежня 1959) — урач, вучоны ў галіне фізіялогіі, доктар біялагічных навук (1935), прафесар (1923).

Хуткія факты Леў Паўлавіч Розанаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў Маскве ў сям’і ўрача. У 1916 годзе скончыў медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. Працаваў урачом у Смаленску. Прайшоў стажыроўку па фізіялогіі ў лабараторыі акадэміка І. П. Паўлава. З 1922 года працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце, дзе будучы ў званні дацэнта стварыў і ўзначаліў кафедру нармальнай фізіялогіі, на аснове якой у 1930 годзе быў створаны Мінскі медыцынскі інстытут[4]. Адначасова ў 1927—1937 гадах працаваў у Інстытуце беларускай культуры (з 1929 года — Акадэмія навук БССР). У 1927 годзе праходзіў стажыроўку у лабараторыі прафесара Э. Абдэргальдэна ў Гаазе[4].

З 1935 года Л. П. Розанаў у Ленінградзе. Працаваў у Інстытуце эксперыментальнай медыцыны, Іванаўскім сельскагаспадарчым інстытуце, Інстытуце фізічнай культуры і спорту імя П. Ф. Лесгафта, Інстытуце фізіятэрапіі і курарталогіі[4].

Пахаваны ў Санкт-Пецярбургу[4].

Remove ads

Навуковая і грамадская дзейнасць

Аўтар навуковых прац па пытаннях фізіялогіі стрававання, абмену рэчываў і ўмоўных рэфлексах. Упершыню ў Беларусі выкарыстаў электрамагнітную методыку вызначэння pH у біялагічных вадкасцях. Аўтар першага падручніка па фізіялогіі на беларускай мове[4].

Прымаў удзел у шэрагу з’ездаў і канферэнцый па фізіялогіі, у тым ліку XIII Міжнароднага фізіялагічнага кангрэса (1928, Бостан)[4]. У 1932 годзе арганізаваў у Мінску гарадскую канферэнцыю фізіёлагаў, біяхімікаў і фармаколагаў з удзелам выбітных вучоных СССР[4].

Сярод апублікаваных прац:

  • Кароткі курс фізіялогіі чалавека для студэнтаў ВНУ, прыродазнаўцаў і дактароў — першы падручнік па фізіялогіі для вышэйшай школы на беларускай мове
  • Руководство по анатомии и физиологии человека, для студентов педагогических факультетов и рабфаков, 1923;
  • Об условных рефлексах, 1924;
  • Пособие по определению pH, 1929.
Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads