Ле Дык Тхо
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ле Дык Тхо (в’етн.: Lê Ðức Thọ, сапраўднае імя – Фан Дзінь Кхай, в’етн.: Phan Đình Khải; 1911 — 13 кастрычніка 1990) — в'етнамскі палітык, дыпламат, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1973).
Remove ads
Біяграфія
З маладосці ўдзельнічаў у дзейнасці в'етнамскага камуністычнага руху. Правёў некалькі гадоў у французскай турме. Быў адным з заснавальнікаў Камуністычнай партыі Індакітая (1930). У перыяд Індакітайскага вайны працаваў у цэнтральным камітэце партыі на поўдні В'етнама. У 1955-1986 гадах быў членам Палітбюро Партыі працоўных В'етнама (з 1976 - Камуністычнай партыі В'етнама).
Падчас В'етнамскай вайны Ле Дык Тхо ўзначальваў паўночнав'етнамскую дэлегацыю на мірных перамовах у Парыжы; на гэтай пасадзе ён вёў і таемныя перамовы з Генры Кісінджэрам. Пасля некалькіх гадоў цяжкіх перамоў 27 студзеня 1973 быў падпісаны Парыжскі дагавор аб спыненні агню і аднаўленні міру ў В'етнаме. За свае намаганні ў дасягненні пагаднення Ле Дык Тхо сумесна з Кісінджэрам атрымаў Нобелеўскую прэмію міру за 1973, але адмовіўся ад яе, заявіўшы, што пагадненне не паклала канец вайне. Сапраўды, грамадзянская вайна ў В'етнаме працягвалася і скончылася перамогай паўночнав'етнамскіх войскаў у 1975.
Паведамлялася, што Ле Дык Тхо кіраваў (не зусім зразумела, на якой пасадзе) в'етнамскім уварваннем у Камбоджу ў 1978–1979 гадах.
Remove ads
Зноскі
- Le Duc Tho // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Le Duc Tho // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #127005390 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- Národní autority České republiky Праверана 14 чэрвеня 2023.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads