Локшына
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ло́кшына[1][2] — выраб з пшанічнай мукі ў выглядзе тонкіх высушаных палосак цеста, а таксама страва, прыгатаваная з такога вырабу[1][2][3]. Пшанічнае, радзей жытняе цеста, часта з крухмалам, тонка раскочваюць, рэжуць на палосы, падсушваюць і вараць як рэдкую малочную страву ці адцэджваюць і заліваюць тлушчам, салам. Робяць локшыну таксама з крухмалу: пякуць наліснікі, потым рэжуць іх і вараць.

Пры прамысловай вытворчасці локшыны выкарыстоўваюцца локшынарэзальныя машыны або прэсы, сушэнне робіцца паветрам, нагрэтым да 80—90 °C.
Адным з відаў локшыны з’яўляецца локшына хуткага прыгатавання, якая не патрабуе варкі.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads