Лоша (археалагічныя помнікі)

археалагічныя помнікі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Лоша — археалагічныя помнікі: курганныя могільнікі ўсходнелітоўскага насельніцтва канца I тысячагоддзя каля в. Лоша (Астравецкі раён, Гродзенская вобласць).

Курганны могільнік—1

Знаходзіцца за 0,1 км на паўночным усходзе ад вёскі і 0,3 км ад берага р. Лоша, на ўскрайку лесу. 74 курганы дыяметрам 5—16 м, вышыня да 1,5 м. Вакол большасці насыпаў прасочваюцца кругавыя раўкі з перамычкамі, асобныя па краі абкладзены камянямі, многія пашкоджаны ямамі. У 1892 годзе Ф. В. Пакроўскі даследаваў 4 курганы, у 1933 годзе Г. Цэгак-Галубовіч — 17. Пахавальны абрад — трупаспаленне на гарызонце пад насыпам. Рэшткі крэмацыі і пахавальны інвентар змешчаны ў цэнтры насыпаў на вугальнай пляме. Пахавальны інвентар: вузкалязовая баявая сякера, наканечнікі коп’яў з пяром ланцэтападобнай формы, нажы, іголкі, гліняныя прасліцы, гліняныя пасудзіны, у т.л. слоікавай формы з валікам, бронзавыя шыйныя грыўні, Бранзалеты , пярсцёнкі, скроневыя кольцы і інш.

Remove ads

Курганны могільнік—2

Знаходзіцца за 1,5 км на захад ад могільніка-1, на краі лесу. 21 курган дыяметрам 6—18 м, вышыня 0,5—1,7 м (у канцы XIX стагоддзя было каля 30 насыпаў). У 1892 годзе Ф. В. Пакроўскі даследаваў адзін курган дыяметрам 10 м, вышынёй 0,9 м. На ўзроўні старажытнага гарызонту выяўлены пласт чорнай зямлі з вуголлем. Паблізу цэнтра кургана на глыбіні 0,35 м знойдзены дробныя абломкі глінянага гаршка. У іншых насыпах мясцовыя жыхары знаходзілі сякеры, наканечнікі коп’яў, нажы.

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads